Опубликовано: 13 февраля 2015, 10:31
45

Прэзентацыя кнігі “Заходнебеларуская Атлантыда” адбудзецца ў Маладзечне 14 лютага

Кнігу, прысвечаную гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, прадставіць аўтар – гісторык Ігар Мельнікаў. Асаблівую цікавасць выклікаюць нарысы, прысвечаныя гісторыі крыміналу ў Віленскім ваяводстве.

Пра гэта парталу Край.бай паведаміў ён сам.

Кніга кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” прысвечаная гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. У яе ўвайшлі артыкулы аўтара, раней надрукаваныя ў газеце “Новы час”, а таксама на сайце “Гістарычная праўда”. Прэзентацыі ўжо адбыліся ў Мінску, Варшаве, Сохачэве (Польшча).

Першы раздзел выдання – аналіз гісторыі заходнебеларускіх тэрыторый у складзе Другой Рэчы Паспалітай. Чытачы змогуць пазнаёміцца як з жыццём звычайных беларусаў у 1921-1939 гады, так і з біяграфіяй цікавых гістарычных асоб, звязаных з нашай краінай. Асаблівую цікавасць выклікаюць нарысы, прысвечаныя гісторыі крыміналу ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах міжваеннай Польшчы.

У другім раздзеле распавядаецца пра падзеі верасня 1939 года, удзел беларусаў у складзе польскага войска ў баявых дзеяннях супраць вермахта і Чырвонай Арміі ў самым пачатку Другой сусветнай.

У трэцяй частцы кнігі аналізуецца гісторыя сталінскіх рэпрэсій супраць грамадзян Заходняй Беларусі, а таксама сумнавядомы Беларускі катынскі спіс.

Нарэшце, у чацвёртым раздзеле выдання змешчаны нарысы пра некаторыя малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі.

“Гэтае выданне – вынік маёй пяцігадовай працы ў архівах розных краін. Акрамя таго, за гэты час я аб’ездзіў і ўбачыў шматлікія мясціны Беларусі і пазнаёміўся з цікавымі сведкамі той эпохі, якую мы зараз называем “міжваенны час”. У маёй прыватнай калекцыі вялікая колькасць аўтэнтычных здымкаў, матэрыялаў і дакументаў 1920-1940 гадоў, частка з якіх апублікаваная ў “Заходнебеларускай Атлантыдзе”. Прыйшоў час сучасным беларусам адкрыць для сябе гістарычную праўду пра падзеі 1921-1939 гг. у Заходняй Беларусі”, – адзначае Ігар Мельнікаў.

У Маладзечне прэзентацыя адбудзецца 14 лютага ў памяшканні маладзечанскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» на вуліцы Чыстай, 26. Усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам і задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць слайд-шоу з унікальных фотаздымкаў, набыць кнігу з аўтографам Ігара Мельнікава. Пачатак а 15-й гадзіне.

Паводле матэрыялаў, прадастаўленых Край.бай Ігарам МЕЛЬНІКАВЫМ

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.