Опубликовано: 25 июля 2013, 10:59
54

Прэзентацыя кнігі “На “панскіх” могілках Плябані” адбудзецца ў Маладзечанскім раёне 27 ліпеня

Выданне пабачыла свет у гэтым годзе ў межах новай кніжнай серыі “Гістарычныя могілкі Беларусі”. Прэзентацыя адбудзецца ў Мастацкай галерэі ў Плябані.

Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Метадыст Мастацкай галерэі Плябані Юры Русак пацвердзіў Край.бай гэтую інфармацыю.

Кніга “На “панскіх” могілках Плябані” – першае выданне ў Беларусі, якое, акрамя вуснай гісторыі, апісання культавай архітэктуры, рэдкіх старых фотаздымкаў, утрымоўвае грунтоўнае даследванне “панскіх” могілак Плябані праз прызму гісторыі, краязнаўства, мастацтвазнаўства, геалогіі і нават некрапалістыкі, якая толькі развіваецца ў нашай краіне.

У кнізе сабраныя:

- падрабязная мапа могілак, на якой пазначана каля 600 надмагілляў,
- каталог надмагілляў, якія захаваліся, з іх дэтальным апісаннем,
- фотаздымкі найбольш характэрных надмагілляў,
- пералік і тлумачэнне могілкавых сімвалаў, прыклады эпітафій,
- вызначэнне пагрозаў, якія існуюць для захавання некропаля.

Матэрыялы, размешчаныя ў кнізе, дазволяць любому, хто пажадае, правесці падобныя працы на гістарычных могілках свайго рэгіёна.

Укладальніца кнігі Вольга Сямашка распавядае: “Кніга прысвечаная памяці Міхася Чарняўскага, Міхася Раманюка і Сержука Вітушкі – асобаў, якія ў свой час спрычыніліся да даследвання плябанскіх могілак і магілы паўстанцаў Каліноўскага, якая на іх і знаходзіцца. Выданне кнігі стала вынікам палявых даследаванняў могілак Плябані і самой вёскі ў перыяд з 2007-га па 2013 год высілкамі нашай ініцыятывы прыборкі і пашпартызацыі гістарычных могілак Беларусі. У нас атрымаўся даведнік, які дазволіць чытачу зазірнуць у невядомыя старонкі гісторыі Плябані ХIХ-XX стагоддзяў, павандраваць па саміх могілках для азнаямлення з гэтым спецыфічным месцам памяці і пашукаць памерлых сваякоў, аддаць даніну памерлым”.

Акрамя гэтага, наведвальнікі прэзентацыі даведаюцца:

- Чаму можна лічыць, што Каліноўскі перапахаваны ў Плябані?

- Чаму з магілы паўстанцаў Каліноўскага ў Плябані на працягу стагоддзя тройчы знікала шыльда і дзе схаванае першапачатковае надмагілле?

- Дзе пахаваны мужчына-прататып пана Быкоўскага з п’есы Купалы “Паўлінка”?

- Чаму Плябань стала месцам паломніцтва папскага нунцыя?

У час прэзентацыі запланаваныя выступленні бардаў Таццяны Беланогай, Андрэя Касценя, музыкі Віктара Сямашкі і іншых.

Імпрэза пачнецца ў Мастацкай галерэі Плябані ў 12.30. Уваход вольны.

Прэзентацыя кнігі “На “панскіх” могілках Плябані” адбудзецца таксама ў Мінску сёння, 25 ліпеня, у музеі Янкі Купалы.

Па матэрыялах kupala-museum.by

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.