Опубликовано: 17 мая 2016, 08:58
56

Прафесар Адам Мальдзіс і культуролаг Сяргей Харэўскі абмяркуюць з вілейчанамі беларускае мастацтва

Творчая сустрэча з беларускім літаратуразнаўцам, крытыкам, публіцыстам і прафесарам Адамам Мальдзісам і вядомым культуролагам і мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім пройдзе 18 мая ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча ў межах Міжнароднага дня музеяў і Года культуры.

Галоўнай тэмай творчай дыскусіі стане развіццё беларускага мастацтва. Пра гэта Край.бай паведаміла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

Даведка Край.бай: Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 года у вёсцы Рассолы Астравецкага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў адказным сакратаром у радашковіцкай раённай газеце “Сцяг Ільіча”.
У 1959 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля працаваў навуковым супрацоўнікам. У 1963 годзе абараніў дысертацыю. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1990 годзе быў у складзе дэлегацыі БССР і удзельнічаў у працы 45 сесіі ААН.
Адам Мальдзіс напісаў і выдаў шэраг кніг па гісторыі беларускай літаратуры. З 1954 года з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў СССР.

Сяргей Харэўскі – гісторык мастацтва і архітэктуры, культуролаг, мастак і літаратар. Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі  мастацтваў  СССР,  аспірантуру  Беларускай  акадэміі мастацтваў. Выкладаў у Віленскім педагагічным універсітэце, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сааўтар  праектаў  «Беларуская  Атлантыда», «Наша страва» і інш.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак – у 16.00. Уваход вольны.

Юлія ЛАХВІЧ

Читайте также

Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.