Опубликовано: 01 ноября 2013, 10:56
67

Пра свае новыя гістарычныя раманы расказаў у Чысці Маладзечанскага раёна беларускі пісьменнік Генрых Далідовіч

Сустрэча з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі адбылася ў Чысцінскай сельскай бібліятэцы 25 кастрычніка.

“Прысутныя з цікавасцю слухалі выступленне шаноўнага госця, які натхнёна, з рамантычным уздымам апавядаў пра сваё нядаўняе падарожжа па краінах Заходняй Еўропы, творчыя планы і задумы. Дзякуючы сустрэчы чытачы даведаліся пра новыя гістарычныя раманы, над якімі працуе аўтар, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца нашчадкі слаўнай Рагнеды, ваяры Грунвальдскай бітвы. Напрыканцы сустрэчы было шмат пытанняў, у нечым нечаканых і кур’ёзных. У Чысцінскай бібліятэцы панавала цёплая і сардэчная атмасфера”, – расказаў Край.бай метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, краязнаўца, які дапамог арганізаваць гэтую сустрэчу, Міхась Казлоўскі.

Як паведаміла нашаму парталу загадчыца Чысцінскай сельскай бібліятэкі Наталля Янчаўскене, пісьменнік паведаміў пра вядомыя мясціны Польшчы, Германіі, Францыі, пра якія ў час падарожжа ён рабіў нататкі, якія, магчыма, стануць асновай для адной з сюжэтных ліній ці арэнай развіцця падзей будучых твораў.

“Вельмі ўразілі словы Генрыха Далідовіча: “Часам думаю, што, калі талент табе дадзены Богам, трэба пісаць, бо Бога гнявіць нельга”, – дадала яна.  

Генрых Далідовіч, Міхась Казлоўскі і Наталля Янчаўскене

Изображение 1

Наталля Янчаўскене зазначыла, што прыемнай нечаканасцю для прысутных сталі падарункі ад пісьменніка: яго творы з аўтографам, якія ён уручыў прысутным.

Вольга НЯЎЗОРАВА
Фота прадастаўлена Край.бай Міхасём КАЗЛОЎСКІМ

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Крыша 75-летней бани сгорела в Докшицком районе у мужчины, который живет под Минском
В деревне Красники Докшицкого района вечером 8 мая загорелась частная баня. 32-летний хозяин не пострадал, но баня сильно повреждена огнем.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.