Опубликовано: 05 августа 2016, 17:03
59

Паслухаць музыку Аляксандра Дзяругі і пазнаёміцца з яго творчасцю. 115-годдзе кампазітара адзначаць у Смаргонскім раёне

23 жніўня спаўняецца 115 год з дня нараджэння беларускага кампазітара, ганаровага грамадзяніна Смаргоні Аляксандра Дзяругі. З гэтай нагоды ў Сінькоўскай сельскай бібліятэцы Смаргонскага раёна 10 жніўня адбудзецца час краязнаўства “Жыццёвымі сцежкамі Аляксандра Анісімавіча”.

Як распавяла Край.бай бібліятэкар Сінькоўскай сельскай бібліятэкі Ірына Астрынская, 115-годдзе кампазітара ў сценах іх установы адзначаць невялічкім экскурсам у жыццё і творчасць Аляксандра Анісімавіча Дзяругі.

– У гэты дзень наведвальнікам бібліятэкі будзе прадстаўлена невялічкая выстава з фотаздымкамі і звесткамі пра жыццёвы шлях Аляксандра Дзяругі. Таксама будзе магчымасць праслухаць музыку гэтага кампазітара, нажаль, толькі ў электронным варыянце, так як выхаванцы Смаргонская дзіцячай школы мастацтваў яшчэ на канікулах, – адзначыла Ірына Астрынская.

Даведка: Аляксандр Дзяруга нарадзіўся 23 жніўня 1901 года ў Ракаве (па іншых звестках, у Мінску) у шматдзетнай сям'і. У гады вайны Аляксандр Дзяруга жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песьні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»). Памёр Аляксандр Анісімавіч 25 мая 1979 года на 78-м годзе жыцця. Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні (1993 г.). Яго імем названа вуліца ў Смаргоні.
shkola.of.by

Мерапрыемства з нагоды 115-годдзя Аляксанра Дзяругі ў Сінькоўскай бібліятэцы запланавана на 10 жніўня.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
Мужчина вынес соседку из ее горящей квартиры в деревне под Молодечно. Сына женщины спасли пожарные
Квартира горела вечером 12 мая в деревне Носилово Молодечненского района. 56-летнюю хозяйку, которая была без сознания, вынес на свежий воздух сосед. 35-летнего сына хозяйки спасли приехавшие работники МЧС.