Опубликовано: 16 ноября 2015, 12:52
315

Партал Край.бай разыграе білеты на канцэртныя праграмы тэлепраекта “Маладзечна запрашае”

26-28 лістапада на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры Маладзечна адбудзецца шэраг канцэртных праграм у межах тэлевезійнага праекта “Маладзечна запрашае”: у горадзе выступяць гурты “Стары Ольса” і “Палац”, Анатоль Кашапараў з легендарных “Песняроў”, сімфанічны аркестр пакажа “Чароўны свет аперэты”.

“Маладзечна запрашае” – сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканала Беларусь 3 і Палаца культуры горада Маладзечна.

26 лістапада гледачоў чакаюць выступленні груп “Стары Ольса” і “Палац”. У Маладзечне музыканты прадставяць традыцыйныя беларускія песні і аўтарскія работы, створаныя па матывах фальклорных легенд, абрадаў і паданняў.

27 лістапада на “Чароўны свет аперэты” гледачоў запрашаюць сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, а таксама аркестр і салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Вас чакае незабыўны вечар у кампаніі выдатных галасоў, цудоўнага аркестра і добрай музыкі.

28 лістапада адбудзецца юбілейны творчы вечар “Галасы часу” аднаго з самых яркіх салістаў легендарных “Песняроў” Анатоля Кашапарава. На юбілейным вечары гледачы пачуюць даўно знаёмыя песні ў выкананні любімых артыстаў і груп.

У хуткім часе мы апублікуем пытанні, якія тычацца горада Маладзечна. Самы аператыўны, першы, удзельнік розыгрышу, які дашле правільныя адказы, атрымае білет на творчы вечар “Галасы часу”. Затым разыграем білеты на выступ гуртоў “Стары Ольса” і “Палац” і на “Чароўны свет аперэты”.

Умовы конкурсу:

- правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць кантактную інфармацыю для сувязі з Вамі;

- пакінуць каментар пад артыкулам з пытаннямі – напісаць, чаму Вы хочаце схадзіць на прадстаўленне, або любы іншы каментар. Для гэтага неабходна быць зарэгістраваным чытачом партала Край.бай;

- нельга дасылаць больш за адно пісьмо з аднаго і таго ж паштовага адраса;

- у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць "Розыгрыш білета".

Пытанні з'явяцца на сайце ў бліжэйшы час. Сачыце за навінамі!

Убачыць пытанні можна ТУТ.

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ

Читайте также

«Лес растет независимо от доллара». На региональной ярмарке узнали, что елки в Молодечно не дорожают третий год, и глянули, чем еще торговали
В Молодечно на пешеходной улице Притыцкого 21 декабря прошла региональная Рождественская ярмарка. Молодечненский лесхоз продавал елки по цене трехлетней давности, Голиб торговал пятирублевым шашлыком и пловом, а продавец меда Олег сетовал, что ярмарке не хватило рекламы.
Пенсионер приехал из Нарочи на дачу в Поставский район и увидел, что его дачный дом выгорел изнутри
Дачный дом выгорел внутри в деревне Рамейки Поставского района. 69-летний хозяин обнаружил это 21 декабря, когда приехал к себе на дачу. В момент его приезда в доме уже ничего не горело.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.