Опубликовано: 15 октября 2015, 10:45
90

Навукоўцы з Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі да 250-годдзя Агінскага ў Маладзечне

21-22 кастрычніка ў Маладзечне адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства”, прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння выдатнага кампазітара, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.

Канферэнцыя праводзіцца па ініцыятыве Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага і Мясцовага дабрачыннага фонда “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскага аб'яднання “Беларускі фонд культуры”.

На канферэнцыі прагучаць даклады навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, а таксама грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў бізнес-структур, выдаўцоў і інш.

У межах канферэнцыі арганізавана праца пленарнага пасяджэння, а таксама чатырох тэматычных секцый: “Грамадска-палітычная і мастацка-творчая дзейнасць роду Агінскіх”, “Матэрыяльная і духоўная спадчына роду Агінскіх”, “Пытанні рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны М.-К. Агінскага”, “Эпоха М.-К. Агінскага ў каардынатах XVIII-XIX ст.”   

Падчас канферэнцыі адбудзецца адкрыццё выставы маладзечанскіх мастакоў і выставы твораў па выніках міжнароднага пленэру, прысвечанага памяці М.-К. Агінскага, канцэрт ансамбля “Класік-авангард”, прэзентацыя новых гістарычных выданняў, краязнаўчая экспедыцыя па гістарычных мяс­ці­нах Маладзечанскага і Смаргонскага раёнаў, звязаных з дзейнасцю прадстаўнікоў княжацкага роду Агінскіх і інш.

Мерапрыемства пройдзе на базе Маладзечанскага дзяржаўнага му­зыч­нага каледжа імя М.-К. Агінскага (вул. Вялікі Гасцінец, 52).

Па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай дырэктарам фонда “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” Аляксандрай ЛЯШКОВІЧ

Читайте также

«Война – это смерть, боль и потери». Разные поколения молодечненцев единодушны в том, что ничем невозможно оправдать развязывание войны
В парке Победы 9 Мая молодечненцы рассказали нашему порталу, что значит война в их понимании. Пожилые люди, мужчины и женщины среднего возраста, парни и девушки единодушны в одном: развязывание войны невозможно оправдать ничем.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
В Молодечно ГАИ проверяет мотоциклистов
Госавтоинспекция Молодечненского района проводит профилактические мероприятия, направленные на предупреждение дорожно-транспортных происшествий с участием мототранспорта? и профилактическую акцию «Колес меньше – опасности больше!».