Опубликовано: 23 мая 2013, 18:08
65

На “Ночы музеяў - 2013” у Смаргонскім раёне гучала дуда (ФОТА і ВІДЭА)

У ноч з 18 на 19 мая ў мястэчку Жодзішкі Смаргонскага раёна прайшла “Ноч музеяў - 2013”.

Край.бай анансаваў гэтую імпрэзу.

Госці з Мінска, Смаргонскага раёна і мясцовыя жыхары пачалі збірацца на аграсядзібе “Вялес”, дзе быў запланаваны паказ фальмаў і невялікая культурная праграма, у 19.00. “Ноч музеяў - 2013” распачалася з прагляду фільма, прысвечанага гісторыі мястэчка, з цыклу “Камяні” канала “МКТВ”. З яго прысутныя даведаліся аб тым, якой багатай была гісторыя мястэчка, і што жыхары Жодзішак маглі б быць гараджанамі, калі б лёс распарадзіўся іначай.

Працягнуў вечар вялікі аматар велавандровак і філасофіі, майстар музычных інструментаў Віктар Кульпін з Мінска. Ён распавёў пра такі традыцыйны беларускі інструмент, як дуда. Майстар адзначыў, што гэты музычны інструмент у беларусаў служыў для сакральных функцый, яго гучанне лічылася ледзьве не магічным. Віктар Кульпін таксама сыграў на ўласнаручна зробленым інструменце. Завяршыў вячэрнюю праграму гаспадар сядзібы Алег Мізула: усе прысутныя разам заспявалі яго песню “Пад Белай гарой”.

Віктар Кульпін і Дзмітры Ведзень распачынаюць імпрэзу

Изображение 9

Алег Мізула

Изображение 7

Гледачы

Изображение 8

Віктар Кульпін грае на дудзе. ВІДЭА

Непасрэдна сама “Ноч музеяў” пачалася ў 22.00 у гісторыка-краязнаўчым музеі “Нальшча”. Дырэктар музея Алег Мізула адзначыў: “Найвялікшым нашым дасягненнем ёсць ужо тое, што мы знайшлі для музея асобны будынак. Тут ёсць месца, каб належным чынам прадставіць экспазіцыю, каб спакойна пахадзіць сярод экспанатаў, і, што самае галоўнае, – людзі пачалі з радасцю прыносіць свае “скарбы”. Яны, як пабачылі, што музей сапраўдны, і іх скарбы нікуды не знікнуць, пачалі з даверам ставіцца да нас”.

Госці знаёмяцца з экспазіцыяй музея "Нальшча"

Изображение 2

Изображение 1

Изображение 4

Изображение 3

Изображение 5

Пасля невялікага экскурса ў гісторыю мястэчка прысутныя пагутарылі аб турысцкім патэнцыяле Жодзішак, уласных магчымасцях спрыяць захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і аб тым, як цікавей наступным разам правесці “Ноч музеяў”.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота і відэа аўтара

Читайте также

Пенсионерка – в больнице. В МЧС рассказали о последствиях пожара на улице Строителей в Молодечно
В Молодечно 14 июня перед обедом загорелся девятиэтажный дом №14А на улице Строителей. В результате пожара госпитализирована с отравлением продуктами горения 64-летняя местная жительница.
«Отец меня дубасил ремнем, а Финберг уволил за профнепригодность». Александр Солодуха на фестивале рассказал молодечненцам много интересного
Заслуженный артист Беларуси, эстрадный певец Александр Солодуха на своей творческой встрече с молодечненцами 13 июня во Дворце культуры был улыбчив, искренен и откровенен. Творческих вершин Солодуха добился неустанной пахотой и теперь имеет право рассказывать о самом сокровенном.
Павел Батюто: «Команда достигла дна, и мы задолжали болельщикам». ФК «Молодечно» проиграл дома брестскому «Динамо»
Футбольный клуб «Молодечно» 13 июня потерпел 12-е поражение подряд с сначала сезона. В 12 туре на своем стадионе наши проиграли брестскому «Динамо» со счетом 0:1. Единственный в матче гол во втором тайме забил один из лучших голеадоров вышки, российский форвард Егор Корцов.