Опубликовано: 02 октября 2015, 14:41
65

На Ашмяншчыне ўрачыста адкрылі помнік прыроды «Нявесцін камень» (ФОТА, ВІДЭА)

На карце Ашмяншчыны з’явіўся яшчэ адзін турыстычны аб’ект. Помнік прыроды “Нявесцін камень” рады вітаць ашмянцаў і шматлікіх гасцей сваім адноўленым выглядам і добраўпарадкаванай тэрыторыяй.

Партал Край.бай пісаў раней пра гэты помнік.

Шырокаму колу турыстаў гэты авеяны паданнямі цуд прыроды стаў даступны дзякуючы праекту "Знай край", піша 29 верасня сайт газеты "Ашмянскі веснік". Рэалізавала яго краязнаўчае аматарскае аб'яднанне з аднайменнай назвай.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Праект стаў пераможцам у конкурсе праектаў “Тандэм II”. Праз правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі і фальклорнай экспедыцыі атрымалася сабраць багаты матэрыял аб  помніку геалогіі. Занатавана ўсё гэта ў чатырох выданнях, якімі змогуць карыстацца як турысты, так і мясцовыя жыхары.

Відэарэпартаж з цырымоніі адкрыцця

Гэтым мерапрыемствам, дарэчы, распачаўся тыдзень культуры ў Ашмянскім раёне. На яго адкрыццё было запрошана шмат гасцей. Сярод іх дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Лузіна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская, старшыня праўлення Фонду імя Льва Сапегі Міраслаў Кобаса, фінансавы менеджар Асацыяцыі агенцтваў мясцовай дэмакратыі Барбара Эліа і іншыя. Прыйшлі таксама мясцовыя жыхары, вучні Навасёлкаўскага ВПК, работнікі культуры, усе, хто прыклаў намаганні, каб аб’ект турызму стаў вядомы не толькі ў сваім краі, але і далёка за яго межамі.

Паводле сайта газеты "Ашмянскі веснік"

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
Сарай после пожара остался без крыши в Молодечненском районе
В деревне Мозоли Молодечненского района утром 11 мая горел деревянный сарай площадью 100 квадратных метров. Пострадавших нет. Причиной пожара могла стать печь.
Ждать ли потепления? Прогноз погоды на текущую неделю
В начале недели погода останется прохладной и неустойчивой. Сохранится даже большая вероятность заморозков. Но со среды начнется постепенное потепление.