Опубликовано: 09 декабря 2016, 16:21
71

Маладзечанскія бібліятэкары: “Моладзь шмат ведае пра Багдановіча” (фота)

7 снежня ў бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” адбылася вечарына памяці беларускага паэта Максіма Багдановіча. Мерапрыемства пад назвай “Вечнае святло Максімавай зоркі” стала фінальным акордам у плеядзе сустрэч, а таксама літаратурных гасцёўняў, прысвечаных да 125-годдзя з дня нараджэння паэта.

– Мы адзначалі юбілей Багдановіча на працягу года. У межах праекта “І вее верш мой дзіўнай казкай…” зладзілі шмат выстаў, конкурсаў, вечарын, сустрэч з пісьменнікамі. Нават вызначылі лепшага знаўцу яго творчасці сярод гарадской моладзі, – распавяла нашаму парталу загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Таццяна Закрэўская. – І прызнаюся, мы былі прыемна здзіўленыя, што моладзь шмат ведае пра Багдановіча.

На вечарыне памяці Максіма Багдановіча

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

На вечарыне памяці, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, вучні сярэдняй школы №12 дэкламавалі вершы паэта, знаёмілі студэнтаў палітэхнічнага каледжа з вядомымі творамі аўтара, узгадвалі асноўныя этапы яго жыцця і творчасці.

Спецыяльна запрошаным госцем мерапрыемства стала загадчыца філіяла музея Багдановіча ў Ракуцёўшчыне Настасся Сярболіна. Яна распавяла пра два месяцы, якія паэт правёў у вёсачцы. Пасля гэты час назавуць самым плённым перыядам у яго творчасці.

Кацярына СУШКО
Фотаздымкі прадастаўленыя Край.бай Таццянай ЗАКРЭЎСКАЙ

Читайте также

«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.