Опубликовано: 06 июля 2016, 13:23
55

Купальскі вянок памерам больш за 4 метры сплятуць у Вязынцы Маладзечанскага раёна

9 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка», што ў Маладзечанскім раёне, адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…».

Арганізатары падрыхтавалі вялікую праграму, падчас якой наведвальнікі не толькі пачуюць вершы сучасных паэтаў, убачаць выступленіі папулярных фольк-гуртоў, але і змогуць паўдзельнічаць у стварэнні 4-метровага купальскага вянка.

Пра гэта Край.бай паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама.

Праграма свята, прысвечаная 134-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, уключае ў сябе дэкламацыю вершаў-прысвячэнняў классіку з вуснаў сучасных паэтаў, песні ў выкананні Андрэя Скарынкіна і Марыны Васілеўскай, выступленні фальклорнага гурта «GUDA», фальклорнага гурта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Варган» і фальклорнага-этнаграфічнага калектыва «Маркаўчанка» з Маладзечна.

У межах літаратурнага фестывалю ўжо ў чацвёрты раз пройдзе «Кветкавы этнафестываль у Янкі Купалы». Галоўнай падзеяй стане конкурс купальскіх вянкоў і букетаў «Купальская Краса», а таксама дзіцячы фларыстычны конкурс «Купальская Красачка».

Госці свята ўбачаць унікальныя і непаўторныя вобразы, створаныя прафесійнымі фларыстамі на высокім мастацкім узроўні. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у пляценні купальскага вянка. Як плануюць арганізатары, сёлета ён будзе яшчэ большым – 4,5 метры ў дыяметры.

Кожны, хто завітае на этнафестываль, зможа паўдзельнічаць у майстар-класе ад прадстаўнікоў Школы прафесійнай фларыстыкі «Арт Лаб» і міжнародных курсаў фларыстыкі «RozaAzora», а для маленькіх наведвальнікаў будзе працаваць школа малявання «Eleven-o-four» і дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка.

Музей ладзіць мерапрыемства сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Маладзечанскім райвыканкамам, Асацыяцый «Профессионалы флористики и цветочного бизнеса», пры падтрымцы медыцынскай лабараторыі «СІНЭВО».

Як зазначаюць арганізатары, свята ў Вязынцы стане выдатным днём для сямейнага адпачынку, а шматлікія ўпрыгожаныя кветкамі фотапляцоўкі прадставяць магчымасць зафіксаваць яго не толькі ў памяці.

Праграма:

10. 00 – Пачатак «Кветкавага этнафестывалю».

12. 00 – Пачатак свята паэзіі і песні.

17.00 – Збор на спяваючы карагод.

17.30 – Спуск на ваду самага вялікага купальскага вянка.

Кацярына СУШКО па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама

Читайте также

Фура сбила пешехода с велосипедом в Воложинском районе
Недалеко от деревни Покути Воложинского района вечером 23 октября на ивенецкой автодороге фура «Рено» сбила 61-летнего мужчину, который шел по краю проезжей части и катил велосипед. Пешеход лечит травмы в больнице.
Дубль Грихутика и сплошные разгромы – в Молодечно третий тур мини-футбольного чемпионата расщедрился на голы
На площадке Спортивно-развлекательного центра в Молодечно вечером 20 октября состоялся третий тур 10-го открытого чемпионата города по мини-футболу. «Мехатроника», «Молодечногаз» и «Клуб болельщиков» наколотили в ворота своих соперников 20 мячей на троих.
Хайп или свое родное, народное? Прошли по Молодечно, посмотрели, хайпуют ли торговцы на теме усопших
Осенью традиционно поминают усопших. В разных странах свои традиции. Что ближе жителям Беларуси: свои традиции или яркий американо-европейский хайп?