Опубликовано: 24 сентября 2014, 17:03
83

Кнігу пра мінулае і сучаснасць Нарачанскага краю “Нарачанка і яе берагі” прэзентавалі ў Вілейцы 19 верасня (ФОТА)

Мерапрыемства прайшло ў чытальнай зале Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ганны Новік і сабрала каля 40 чалавек.

Пра гэта Край.бай паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Тонкавіч.

Кніга выйшла з друку ў 2013 годзе. Яе аўтары – ураджэнцы Нарачанскага краю Анатоль Рогач і Сымон Барыс. Яна ўключае архіўныя звесткі і шматгадовыя назіранні аўтараў. Больш за 700 старонак выдання распавядаюць пра мінулае і сучаснасць Нарачанскага краю і яго жыхароў. Вялікая ўвага надаецца Любанскаму, Іжскаму, Нарачскаму сельсаветам Вілейшчыны і Занарачскаму і Сваткаўскаму Мядзельскага раёна. Тут змешчаны апісанне прыроды, гістарычны агляд, матэрыялы пра падарожжы, культурныя мерапрыемствы, фатаздымкі і іншае.

Изображение 1

Изображение 5

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Ва ўступе да выдання пісьменнік Міхась Чарняўскі адзначыў, што перад тым, як яе скласці, аўтары даследавалі Нарачанскі край не адзін год, – гэта вынік іх дзейнасці, паведаміла суразмоўца.

Падчас мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі расказвалі пра вядомых людзей тых мясцін, што трапілі ў нарысы. Дарэчы, два героя кнігі – ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Валынец і краязнаўца і архітэктар Анатоль Капцюг – былі сярод прысутных.

Па словах Людмілы Тонкавіч, мерапрыемства сабрала шмат моладзі, і гэта сустрэча стала для іх вельмі пазнавальнай.

Юлія ЛАХВІЧ
Фота з сайта vialejka.info



Читайте также

Алеся Кузнецова: «Искренне люблю то, что делаю»
Белорусская писательница Алеся Кузнецова презентовала молодечненцам свои книги и пообщалась с поклонниками литературы.
Сигарета или электропроводка? Сарай вспыхнул в Поставах – спасатели рассматривают две версии причины пожара
В Поставах на Советском переулке сегодня ночью, 18 апреля, загорелся частный сарай. По версии спасателей, пожар мог начаться либо от короткого замыкания электропроводки, либо из-за неосторожного курения хозяина.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.