Опубликовано: 10 июня 2013, 17:44
35

Хор «Журавачка» з Маладзечна стаў лепшым на конкурсе харавой музыкі «Талін-2013»

Узорны хор «Журавачка» дзіцячай школы мастацтваў – калектыў, які прадстаўляў Беларусь на XIII Інтэрнацыянальным фестывалі-конкурсе харавой музыкі «Талін-2013» і стаў яго пераможцам.

У Талін юныя спявачкі са сваім мастацкім кіраўніком Вольгай Бялько адправіліся ўпершыню, паведамляе 28 мая "Маладзечанская газета". Перад гэтым прайшлі завочны адбор: высылалі дыск з запісамі выступленняў, з гісторыяй хору.

Спявалі ў філармоніі — адной з галоўных талінскіх канцэртных залаў, сцэну якой упрыгожылі шэсць сцягаў краін-удзельніц: Эстоніі, Аўстрыі, Англіі, Швецыі, Украіны і Беларусі.

У намінацыі «Дзіцячы хор» (узрост удзельнікаў 10-16 гадоў) маладзечанскі калектыў быў адзначаны дыпломам ІІ ступені (у гэтай намінацыі дыплом І ступені не прысудзілі нікому), а таксама узнагароджаны прэміяй у памеры 700 еўра.

Усе дзяўчынкі вельмі стараліся, асаблівая нагрузка лягла на салістак Ладу Лінкевіч, Ліду Цар, Сняжану Бабровіч, Аню Коржык, Віку Тарчыліну, Кацю Паўловіч.

Канцэртмайстрам была намеснік дырэктара ДШМ Вольга Яцэвіч. Арганізацыйныя пытанні дапамагалі вырашаць выкладчыкі Людміла Раінчыкава, Ірына Наумава. Перакладчыцай была Ганна Калбаска.

Пасля мерапрыемства ў дзіцячую школу мастацтваў прыйшло пісьмо-падзяка ад арганізатараў фестывалю.

У чэрвені «Журавачка» прадставіць Беларусь на чарговым міжнародным фестывалі ў італьянскім горадзе К’еці.

Па матэрыялах «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

Городской бассейн в Молодечно открылся после ремонта
В Молодечно завершен ремонт душевых комнат и раздевалок в бассейне спортшколы профсоюзов «Молодость». В понедельник, 3 февраля, на плавательные дорожки вернулись около 600 юных спортсменов СДЮШОР. Возвращаются и молодечненцы, которые приходят поплавать для здоровья.
Ещё один атомкласс появится в Островце. Электроэнергетический дивизион «Росатома» откроет его в гимназии №1
Островец посетили представители проекта «Школа «Росатома», в рамках которого реализуется масштабная инициатива по развитию систем образования в городах присутствия предприятий атомной промышленности, и АО «Росатом Сервис» (электроэнергетический дивизион госкорпорации «Росатом»).
В Минске из окна на 15-м этаже выпал полуторагодовалый мальчик
Днем 7 февраля полуторагодовалый мальчик играл в комнате один. Ребенок взобрался на стул, залез на подоконник, а затем выпал из окна пятнадцатого этажа.