Опубликовано: 29 октября 2015, 11:46
96

Глыбачанка Валерыя Рыжая атрымала Гран-пры пленэру-конкурсу «Палітра Пастаўшчыны» (ФОТА)

24-25 кастрычніка з нагоды 35-годдзя мастацкай школы імя А. Ромера ў Паставах адбыўся дзіцячы пленэр-конкурс. Больш за 20 дзяцей з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Браслава, Полацка выйшлі ў цэнтр Паставаў, каб увасобіць горад у сваіх творах.

Глыбоцкую дзіцячую мастацкую школу прадстаўлялі Аня Зубко (3 клас), Ліза Жыдко (3 клас), Валера Галавенька (4 клас) і Валерыя Рыжая (5 клас).

Халоднае дажджлівае надвор'е не дазволіла ўвесь час быць на вуліцы, таму большая частка працы адбывалася ў залах Пастаўскага дома рамёстваў. Вечарам другога дня адбыўся святочны канцэрт з нагоды юбілея мастацкай школы, падчас якога журы падвяло вынікі конкурсу.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 5

Изображение 4

Изображение 6

Изображение 7

Аднагалосна журы аддала перамогу вучаніцы пятага класа Глыбоцкай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Валерыі Рыжай. Аня Зубко, якая вучыцца ў трэцім класе мастацкай школы, атрымала прыз як самая малодшая ўдзельніца пленэру.

Даведка: Альфрэд Ізідор Ромер – беларускі, літоўскі і польскі мастак, скульптар, мастацтвазнаўца і этнограф. Нарадзіўся 16 красавіка 1832 года ў Вільні. Памёр 24 студзеня 1897 года ў маёнтку Каралінава ў Пастаўскім раёне.
ru.wikipedia.org

Юлія ЛАХВІЧ па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школай імя Язэпа Драздовіча
Фота
са старонкі Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча ў Фэйсбуку

Читайте также

Скорая помощь в Молодечно увезла мужчину, который опалил себе лицо, разжигая костер бензином
В Молодечно на Полоцкой улице 6 июня 47-летний мужчина получил ожоги лица, шеи и рук, когда разжигал костер при помощи бензина. Большого пожара не случилось, участие спасателей не понадобилась.
«Ливень переворачивал полные ведра, и они летали по двору». Старенький дом в Молодечно «плавал» под напором стихии и новых девятиэтажек
В Молодечно 5 июня во время сильного ливня «поплыло» частное подворье дома №124 на Городокской улице. Старенький домик теснят новые девятиэтажки, для строительства которых насыпают земляные площадки, а жилище 83-летней Марии Степановны теперь оказалось в низине и без сточной канавы.
В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.