Опубликовано: 16 марта 2015, 11:06
79

«Фамільны альбом» прэзентуе ў Вілейцы мастак Аляксандр Сільвановіч

Адкрыццё выставы адбудзецца 20 сакавіка ў выставачнай зале імя Н. Сілівановіча.

Пра гэта Край.бай паведаміла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

Даведка Край.бай: Аляксандр Сільвановіч нарадзіўся 17 чэрвеня 1965 года ў г. Гродна. Скончыў Рэспубліканскую школу па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя А. Ахрэмчыка. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1996 года – сябра Саюза мастакоў Беларусі.

Па словах Надзеі Аўдзей, творчасць Аляксандра Сільвановіча праяўляецца ў цікавасці да кірунку прадметнага сімвалізма. Падключаючы ігру асацыяцый, міжволі ўзнікае жаданне паразважаць, каб трапіць у сутнасць вобразнай ідэі або паспрабаваць разгадаць таемнасць паэтычнай недаказанасці.

Мастак з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх пленэраў у Беларусі, Польшчы, Літве, Харватыі і Грэцыі. Яго работы знаходзяцца ў калекцыі  Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Полацкай мастацкай галерэі, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, а таксама ў прыватных айчынных і замежных калекцыях.

Знаёмства з творчасцю Аляксандра Сільвановіча пройдзе ў выставачнай зале імя Н. Сілівановіча. Пачатак ў 17.00.

Юлія ЛАХВІЧ

Читайте также

Фура сбила пешехода с велосипедом в Воложинском районе
Недалеко от деревни Покути Воложинского района вечером 23 октября на ивенецкой автодороге фура «Рено» сбила 61-летнего мужчину, который шел по краю проезжей части и катил велосипед. Пешеход лечит травмы в больнице.
Хайп или свое родное, народное? Прошли по Молодечно, посмотрели, хайпуют ли торговцы на теме усопших
Осенью традиционно поминают усопших. В разных странах свои традиции. Что ближе жителям Беларуси: свои традиции или яркий американо-европейский хайп?
Дубль Грихутика и сплошные разгромы – в Молодечно третий тур мини-футбольного чемпионата расщедрился на голы
На площадке Спортивно-развлекательного центра в Молодечно вечером 20 октября состоялся третий тур 10-го открытого чемпионата города по мини-футболу. «Мехатроника», «Молодечногаз» и «Клуб болельщиков» наколотили в ворота своих соперников 20 мячей на троих.