Опубликовано: 21 апреля 2016, 17:00
49

Дыскатэка з беларускімі ды-джэямі і канцэрт зорак эстрады. Стала вядомая ПРАГРАМА фестывалю “Маладзечна-2016”

ХVІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016” сёлета будзе двухдзённым і пройдзе 10-11 чэрвеня. Па традыцыі ў дзень адкрыцця свята маладзечанцаў чакае феерверк.

Пра тое, што праграма сёлетняга фестывалю будзе прысвечана 75-годдзю народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна, Край.бай паведамляў раней.

 


ПРАГРАМА ХVІ Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна-2016»

Першы дзень, 10 чэрвеня

Канцэртная зала Палаца культуры

12.00 – ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Фае Палаца культуры

15.00 – творчая прэзентацыя выставы да 75-годдзя народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.

Амфітэатр

17.00 – III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Фінберг.

Амфітэатр

21.30 – Урачыстае адкрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016”.
Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
“Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна” (да 75-годдзя народнага артыста СССР Ул. Мулявіна). Прэм’ера канцэрта Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Фінберг.

Феерверк

Другі дзень, 11 чэрвеня

Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

11.00 – “Бліскучыя меласферы беларускіх майстроў”. Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Мінскі абласны краязнаўчы музей

13.00 – “Вобразы мілыя роднага краю”. Выстава твораў выяўленчага мастацтва Беларусі (з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея).

Малая зала Палаца культуры

14.00 – Паэтычная гасцёўня “Красуй, Беларусь” з удзелам беларускіх паэтаў.

Амфітэатр

15.00 – Канцэрт з удзелам выканаўцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Ул. Мулявіна Маладзёжнага тэатра эстрады.

Канцэртная зала Палаца культуры

18.00 – “Пясняр” – спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Чысцінскі сельскі дом культуры

16.00 – “Цудоўныя музычныя фарбы ў родных кутках Бацькаўшчыны”. Канцэрт песні ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Фінберг.

Цэнтральная плошча

18.00-20.00 – “Арт Старт” Маладзёжная пляцоўка з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў сучасных маладзёжных накірункаў.

Амфітэатр

21.30 – Канцэрт-закрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016”.
Канцэрт сучаснай беларускай песні “Беларусь – крыніца натхнення” з удзелам зорак беларускай эстрады.

Дыскатэчная зала Палаца культуры

20.00 – 23.00 Дыскатэка “Беларускія матывы” з удзелам вядомых ды-джэяў Беларусі.

Праграма на адкрытых пляцоўках Маладзечна

Графік работы 10-11 чэрвеня – 12.00-20.00

Цэнтральная плошча

“Фестывальная талака”

Канцэртная праграма творчых калектываў г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

Цэнтральная плошча

“Фестывальная сядзіба”

Экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва народных майстроў і ўмельцаў горада і раёна, майстроў-гасцей фестывалю

Гарадскі парк

“Свет дзяцінства”

Гульнёва-забаўляльная пляцоўка для дзяцей

Гарадскі парк

“Мастацкі пленэр”

Кацярына СУШКО па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Палацам культуры Маладзечна

Читайте также

«Мы живы и процветаем благодаря тем, кто погиб». Что значит День Победы для молодечненцев?
9 Мая - особый праздник в истории Беларуси. Kraj.by спросил у жителей Молодечно, чем для них является День Победы.
За незаконный промысел на Вилейском водохранилище рыбакам грозит уголовная ответственность и штраф почти 40 тысяч рублей
На Вилейском водохранилище трое мужчин установили в воде 280 метров сетей, в которые попалось более 100 различных видов рыб общим весом почти 114 кг. Нарушителей задержали.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.