Опубликовано: 16 мая 2013, 15:40
30

Да Ночы музеяў далучыцца краязнаўчы музей у Жодзішках Смаргонскага раёна (ПРАГРАМА)

У ноч з 18 на 19 мая ў Жодзішках адбудзецца экскурсія, паказ гiстарычна-краязнаўчага фiльма пра мястэчка, канцэрт барда Алега Мiзулы, а майстар Вiктар Кульпiн з Мiнска раскажа пра дуду.

Пра гэта Край.бай расказаў краязнаўца, ураджэнец Жодзішак Дзмітрый Ведзень.

Даведка: Ноч музеяў – міжнародная акцыя, асноўная мэта якой – паказаць рэсурсы, магчымасці, патэнцыял сучасных музеяў, зацікавіць моладзь. Упершыню Ноч музеяў была праведзеная ў Берліне ў 1997 годзе.
ru.wikipedia.org

Такая падзея адбудзецца ў Жодзішках упершыню. Мерапрыемствы, запланаваныя ў межах «Ночы музеяў - 2013», пачнуцца ў аграсядзібе «Вялес» (вуліца Камсамольская, 40) 18 мая ў 19.00.

Праграма «Ночы музеяў - 2013»:

- паказ гiстарычна-краязнаўчага відэафiльма пра мястэчка Жодзiшкi,

- iмпрэза майстра Вiктара Кульпiна (Мiнск) «Дуда з глыбiнi вякоў i да нашых дзён»,

- аўтарскi канцэрт барда Алега Мiзулы.

Працяг мерапрыемства адбудзецца ў 22.00 у гісторыка-краязнаўчым музеi «Нальшча»:

- экскурсія-вандроўка ў глыбiню гiсторыi мястэчка,

- агляд этнаграфiчных здабыткаў,

- рознае.

Дырэктар музея Алег Мізула адзначыў у размове з карэспандэнтам Край.бай, што ініцыятыва і прапановы наведнікаў «Ночы музеяў - 2013» будуць вітацца.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Алега Мізулы па тэл. +375-29-9605313.

Святлана ЦІШКО



Читайте также

Госстандарт Беларуси запретил российское мороженое. И вот какое
По результатам исследований, в составе обоих продуктов обнаружили высокое содержание заменителя молочного жира.
В школе Молодечно откроется класс робототехники
В школах Минской области откроются 23 класса робототехники. Проект нацелен на обучение нового поколения инженеров, способных работать с передовыми ИТ-решениями и изобретать новые.
Фура из Таджикистана под Мяделем сбила велосипедиста – он в больнице
Возле Мяделя 12 августа за 15 минут до полуночи фура «Ивеко» сбила 50-летнего велосипедиста. Мужчина получил телесные повреждения и был доставлен в больницу.