Опубликовано: 07 августа 2014, 11:48
94

Урок гісторыі маладзечанскага педагога прызнаны адным з лепшых на конкурсе ў Маскве

У лік фіналістаў конкурсу на лепшы ўрок па тэме «Першая сусветная вайна на карце Саюзнай дзяржавы» ўвайшоў настаўнік гісторыі з СШ №11 Маладзечна Віктар Жук.

Ён сярод іншых быў запрошаны ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт на цырымонію ўручэння ўзнагарод, піша 6 жніўня «Маладзечанская газета».

Конкурс праводзіў Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы сумесна з выдавецкім домам «Камсамольская праўда». Да ўдзелу ў ім запрашаліся маладыя гісторыкі з Беларусі і Расіі, узрост якіх не перавышаў 30 гадоў.

Ім прапанавалі распрацаваць новыя фарматы правядзення ўрокаў па гісторыі, накіраваныя на выхаванне ў маладога пакалення ваенна-патрыятычных пачуццяў.

Віктар расказаў, што распрацаваў медыяўрок па тэме «810 дзён, якія ўзрушылі свет», прысвечаны абароне Смаргоні. Выбраў гэту тэму, так бы мовіць, па геаграфічным прынцыпе – гэты горад знаходзіцца недалёка ад нас. І чым больш паглыбляўся ў тэму, тым цікавей было працаваць. Смаргонь – адзіны на Усходнім фронце горад, які так доўга – 810 дзён – супрацьстаяў кайзераўцам і быў разбураны ўшчэнт.

Віктар Жук

Изображение 1

Урок атрымаўся насычаным, утрымліваў шмат унікальнай гістарычнай інфармацыі.

Віктар Жук захапляецца гістарычнай рэканструкцыяй і прымаў удзел у прафесійным конкурсе «Настаўнік Мінскай вобласці».

Паводле Маладзечанскай газеты

Читайте также

В Вилейском районе на озере Вишневское утонул мужчина
7 июня, в субботу, на озере Вишневское в Вилейском районе сотрудниками РОВД с работниками ОСВОД проводились поисковые работы.
Движение на центральных улицах в Молодечно перекроют не только на время проведения фестиваля «Маладзечна-2025»
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничениях движения с 10 по 14 июня.
В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.