Опубликовано: 25 октября 2012, 10:31
76

Па мясцінах Купалы і Коласа плануюць стварыць турыстычныя маршруты

У Беларусі плануюць ствараць турыстычныя маршруты па культурна-гістарычных аб’ектах, звязаных з іменем Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых славутых песняроў.

Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. На яго думку, развіццё культурнага турызму даволі перспектыўны кірунак, які будзе прыносіць значны прыбытак, піша “Мінская праўда”.

— Неабходна больш актыўна выкарыстоўваць у сферы турызму магчымасці Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, што на Стаўбцоўшчыне. Сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Смольня, Ласток — гэта ўнікальныя маляўнічыя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, — адзначыў Тадэвуш Стружэцкі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. — Яны павінны быць запатрабаваныя ў турыстычнай сферы. Напрыклад, наведванне мемарыяльных сядзіб можна было б уключыць у комплексныя маршруты пры наведванні Міра і Нясвіжа, а таксама арганізаваць і лакальныя турыстычныя маршруты па мясцінах, апісаных Коласам у паэме «Новая зямля», — такім праектам мы зацікавім не толькі беларускіх, але і замежных турыстаў.

Звяртаючыся да святкавання 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, Тадэвуш Стружэцкі запэўніў, што ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзяць святочныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх і замежных гасцей. Акрамя таго, як паведаміла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская, заўтра ў Стоўбцах пройдзе Рэспубліканскае свята паэзіі «О, Беларусь, ты сэрца і душа...».

— У сядзібе Акінчыцы ў святочнай праграме «Абернем у свята мы дзень наш будні» запланавана выстава работ юных мастакоў Стаўбцоўшчыны, выступленні паэтаў-землякоў, — удакладніла Зінаіда Камароўская. — Мемарыяльная сядзіба Альбуць прапануе гасцям праграму «Дзяцінства сны мае…», у рамках якой пройдуць выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзіцячая выстава рамёстваў «На крылах натхнення». Выстава майстроў народнай творчасці пройдзе і ў мемарыяльнай сядзібе Смольня. А ў Старасвержанскім цэнтры культуры адбудзецца вялікі святочны канцэрт. 1 лістапада мы запрашаем усіх на свята «Каласавіны», круг­лы стол з кіраўнікамі арганізацый і музеяў сістэмы адукацыі, якія носяць імя Якуба Коласа. 2 лістапада пройдзе XXVІІ міжнародная навуковая канферэнцыя «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха.Час» з удзелам гісторыкаў, архівістаў, культуролагаў.

А 3 лістапада, у дзень нараджэння Песняра, адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў Мінску.

Читайте также

В Сморгони в День Победы открыли новую детскую площадку
В праздничный день 9 Мая в Сморгони прошло торжественное открытие новой детской игровой площадки. Она расположена на улице Советской, рядом с гостиницей, в удобном месте с хорошей шаговой доступностью.
За незаконный промысел на Вилейском водохранилище рыбакам грозит уголовная ответственность и штраф почти 40 тысяч рублей
На Вилейском водохранилище трое мужчин установили в воде 280 метров сетей, в которые попалось более 100 различных видов рыб общим весом почти 114 кг. Нарушителей задержали.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.