Опубликовано: 12 мая 2012, 16:43
31

Маладзечанцы ўдзельнічаюць у першым агульнабеларускім ФотаБатле

Сямнаццаць аматарскіх каманд з розных гарадоў краіны спаборнічаюць у фотамайстэрстве, крэатыве і фантазіі.

Пра гэта 12 мая паведаміў сайт t-styl.info.

У 10.00 на старт выйшлі каманды з Гродна і Брэста, Мінска і Лунінца, Слуцка і Гомеля, Воршы і Віцебска, Баранавічаў і Маладзечна.

ФотаБатл з'яўляецца першым мерапрыемствам ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Задача каманд-удзельніц: зняць серыі здымкаў на тэмы «Быць у стылі», «Горад сёння», «Еўропа, мы свае!» і сёння ж да 18-й гадзіны даслаць свае працы арганізатарам турніра. Галоўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных прац – гэта адпаведнасць тэме і крэатыўны падыход.

Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду-пераможцу ў агульным заліку.

Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю. Прызёры турніра атрымаюць дыпломы.

Вынікі ФотаБатла будуць падведзеныя 18 мая.

Па матэрыялах t-styl.info

Читайте также

Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.