Опубликовано: 20 сентября 2013, 23:01
47

Дэпутат паабяцаў жыхарам Залінейнага раёна Маладзечна пасадзейнічаць у вырашэнні надзённых пытанняў

Чарговы прыём па асабістых пытаннях правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Станіслаў Кулеш.

Месцам правядзення прыёму грамадзян была абрана СШ №9 Маладзечна, паведамляе 20 верасня «Маладзечанская газета».

Нягледзячы на тое, што Залінейны раён будуецца, усё ж пэўную частку жыхароў складаюць людзі сталага ўзросту. На прыём да дэпутата ў цэнтр горада ім дабрацца складана, таму Станіслаў Кулеш вырашыў быць бліжэй да сваіх выбаршчыкаў.

Таксама ён пажадаў азнаёміцца з самой школай, матэрыяльна-тэхнічнай базай навучальнай установы, дзе ёсць пэўныя праблемы. Па-першае, неабходна замяніць вокны ў пакоі, дзе знаходзіцца група падоўжанага дня. Хутка наступяць халады, і першаклашкам там будзе даволі няўтульна. Таксама на парадку дня – замена мэблі і абсталявання ў школьнай сталовай і актавай зале.

Агледзеўшы школу, С. Кулеш пагадзіўся, што пытанні, якія ўзнялі бацькі школьнікаў, важныя, і паабяцаў пасадзейнічаць у іх вырашэнні. Выбаршчыкі выказалі пажаданне перанесці «ляжачага паліцэйскага» і пешаходны пераход у іншае, больш зручнае месца.

С. Кулеш, дырэктар СШ №9 Ю. Вяршыцкі і дэпутат раённага Савета дэпутатаў А. Бобрык

Изображение 1

Людзі з Залінейнага раёна, якія прыйшлі на прыём, спадзяюцца на дапамогу дэпутата.

У жыхароў шматпавярховага дома №1 па вуліцы Ларына праблемы з падвальнымі памяшканнямі, дзе пастаянна стаіць вада і лятае неймаверная колькасць камароў, нават утварылася глыбокая яма, якая заўсёды напоўнена вадой.

Не ў лепшым становішчы і жыхары дома №5 па гэтай жа вуліцы. З-за няспраўнай каналізацыі тут пакутуюць людзі, якія жывуць на першым і другім паверхах. Пра стан падвалаў і атакі камароў гаварыць не даводзіцца. Людзі звярталіся ў «Камунальнік», нават ёсць перапіска з гэтай арганізацыяй. Там усё ведаюць, але дзейсных мер не прымаюць. Намеснік дырэктара па камунальных пытаннях А. Арол, які таксама прысутнічаў на прыёме, паабяцаў, што сітуацыю выправяць.

Занепакоены маладзечанцы і тым, што зноў з перабоямі стала працаваць аптэка, якая як паветра патрэбна ў гэтым мікрараёне і работа якой была адноўлена з вялікай цяжкасцю.

Неспадзяваны «сюрпрыз» паднесла і «Спецбудмеханізацыя», што праводзіць замену трубаправода (перад домам №1 па вул. Ларына). На гэтай праблеме засяродзілі ўвагу выбаршчыкі, якія прыйшлі на прыём. Канавы вырыты працяглы час, апошні месяц ніякія работы ўвогуле не праводзяцца. Тэрыторыя, якая лічыцца небяспечнай, нічым не агароджана, а побач у школу ідуць дзеці. Бяда можа здарыцца ў любы момант, і тады будуць шукаць вінаватых.

Дэпутат патэлефанаваў у гэту будаўнічую арганізацыю, там паабяцалі, што за тыдзень вырашаць праблему і канаву засыпяць. Вось толькі людзі справядліва патрабуюць, каб яшчэ добраўпарадкавалі тэрыторыю, пасадзілі газон. Карацей, зрабілі так, як і было.

Па сутнасці, гэта звычайныя моманты, якія павінны вырашацца ў звычайным рабочым парадку звычайнымі службамі.

Паводле «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

В Вилейке построят 6-этажный многоквартирный дом
В жилом микрорайоне «Северный-5» в Вилейке построят 36-квартирный дом. Планируется, что работы по строительству жилого объекта завершатся в мае 2025 года.
На пожаре в Молодечно работники МЧС спасли мужчину
Сегодня рано утром спасателям поступило сообщение о пожаре в квартире на улице Великий Гостинец в Молодечно.
«Хочется всех пригласить в Раубичи»: впечатлениями делятся молодечненцы
На базе олимпийского спортивного комплекса «Раубичи» проходят республиканские соревнования среди детей и подростков по биатлону «Снежный снайпер» на призы Президентского спортивного клуба. Узнали впечатления у болельщиков из Молодечно.