Новыя турыстычныя маршруты з’явяцца ў Мядзельскім раёне
У 2014 годзе разам з дзеючымі маршрутамі «Застылая мелодыя ў камені», «Старажытны Полацак», «Будслаўская святыня» распрацоўваюцца новыя.
Як паведамляе “Нарачанская зара”, аддзелам турызму Нацыянальнага парку «Нарачанскі» праводзіцца работа па пашырэнні спектра і тэматыкі прапанаваных гасцям экскурсійных маршрутаў і турыстычных праграм.
Так, маршрут «Нарач – Хатынь – Мінск» будзе прапанаваны ў альтэрнатыўным варыянце «Нарач – Заслаўе – Мінск». Апрабаваны і ўкараняецца маршрут «Дарогамі Міжазер’я» – па значных гісторыка-культурных аб’ектах рэгіёну.
Таксама актыўна прапрацоўваецца маршрут «Погляд скрозь час» (к.п. Нарач – г. Смаргонь – в. Солы – г. Ашмяны – к.п. Нарач), які азнаёміць экскурсантаў з аб’ектамі і падзеямі векавой даўніны, у тым ліку Першай сусветнай вайны.
Паводле “Нарачанскай зары”