Опубликовано: 20 мая 2014, 16:50
26

Міжнародны турнір па пляжным валейболе 17-18 мая праходзіў у Маладзечне (ФОТА, ВІДЭА)

Міжнародным турнірам у рамках Усходне-Еўрапейскай валейбольнай занальнай асацыяцыі (EEVZA) пачаўся летні сезон на гарадскім стадыёне па пляжных відах спорту ў Маладзечне.

З 17 па 18 мая маладзечанцы назіралі за паядынкамі мацнейшых мужчынскіх дуэтаў Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Літвы. Аб гэтым піша «Маладзечанская газета».

Партал Край.бай анансаваў турнір.

Беларусь, Расія і Украіна былі прадстаўлены адпаведна дзевяццю, дзвюма і трыма камандамі.

Изображение 6

У адрозненне ад мінулагодніх, сёлета матчы праходзілі па новай эксперыментальнай сістэме. Замест традыцыйных дзвюх (трох) партый да 21 ачка сапернікі гулялі тры (чатыры) да 15 ачкоў, а пры неабходнасці назначалася пятая – да 7 ачкоў. На думку спецыялістаў, такі падыход да арганізацыі спаборніцтваў павінен прыцягнуць яшчэ больш гледачоў, таму што гульні набываюць больш дынамічны і відовішчны характар.

Сапраўды, балельшчыкам на гэтым турніры сумаваць не давялося. Нават папярэднія сустрэчы, што праходзілі ў суботу, ажывілі стадыён. Іх адбылося 22. Раней за ўсіх забяспечылі сабе выхад у паўфінал Яраслаў Гардзееў і Уладзіслаў Емельянчук (Украіна), а таксама латышскі дуэт у складзе ўдзельніка Лонданскай летняй Алімпіяды Руслана Сарокіна і Эдварда Буйвідса. Толькі ў першай палове дня ў нядзелю сталі вядомы іх сапернікі. Нашы землякі Аляксандр Дзядкоў і Аляксандр Каваленка выйшлі на ўкраінцаў.

Изображение 7

З камандай Латвіі за выхад у фінал змагаўся расійскі дуэт у складзе Аляксандра Ліхалетава і Руслана Даянава. Гэтыя два матчы пачаліся адначасова. І калі беларусам спатрэбіліся толькі тры партыі, каб высветліць, хто мацнейшы (яны выйгралі з лікам 3:0), то на суседняй пляцоўцы амаль да апошняй падачы ў пятай партыі нельга было прадказаць вынік гульні. Перамаглі ўсё ж валейбалісты Латвіі (3:2).

Фінал

Фінальны паядынак быў сапраўдным упрыгожаннем гэтага турніру. Гаспадары (Дзядкоў/Каваленка) на старце гульні завалодалі ініцыятывай і, нягледзячы на супраціўленне саперніка, дабіліся перамогі ў першай партыі (23:21). У другой наш вядучы дуэт замацаваў поспех (15:10). Аднак вопыт Руслана Сарокіна ўсё ж сыграў сваю ролю. Руслан часцей пачаў браць ініцыятыву на сябе, выдатна згуляў у абароне, а Буйвідс здабываў ачкі дзякуючы сваёй моцнай падачы. Спачатку латышы аднавілі раўнавагу, а ў пятай, рашаючай, партыі літаральна вырвалі перамогу. Такім чынам, Аляксандр Дзядкоў і Аляксандр Каваленка сталі сярэбранымі прызёрамі.

У спрэчцы за «бронзу» паміж украінскім і расійскім дуэтамі пераможца таксама вызначыўся толькі ў пятай партыі на тай-брэйку. Нашы паўднёвыя суседзі (Гардзееў/Емельянчук) спачатку выйгравалі (2:0), але потым у двух сэтах саступілі Аляксандру Ліхалетаву і Руслану Даянаву. У канцы сустрэчы пасля атакі ўкраінцаў мяч трапляе на матчболе ў лінію пляцоўкі расіян. Арбітры прысуджаюць пераможнае ачко ўкраінцам.

Па выніках маладзечанскага турніру EEVZA пераможцы атрымалі 280 ачкоў у залік сусветнага рэйтынгу. Беларускі дуэт у складзе Аляксандра Дзядкова і Аляксандра Каваленкі – 252 ачкі.

На жаль, пасля дажджу непрыгодным для правядзення турніру стаў цэнтральны корт стадыёна. Не вытрымаў дрэнаж асноўнай арэны. Гульні праходзілі на дадатковых пляцоўках, што знаходзяцца побач. Праўда, месцы для гледачоў тут не прадугледжаны. І хаця балельшчыкаў сабралася няшмат, спартсменаў яны падтрымлівалі актыўна. Нягледзячы нават на тое, што многім давялося сядзець проста на пяску.

Гульня паміж Расіяй і Украінай за трэцяе месца, пераможцамі якой сталі спартсмены з Украіны (18 мая)

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Беларусь – Латвія ў фінале. Перамога – за латышамі (18 мая)

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Изображение 18

Изображение 19

Изображение 20

Изображение 21

Паводле «Маладзечанскай газеты»
Фота і відэа Міхаіла Маржэўскага, Кraj.by

Читайте также

Первая игра межсезонья на ноль. ФК «Молодечно» громит «Ниву-Долбизно» на зимнем Кубке в Бресте
Футбольный клуб «Молодечно» на зимнем Кубке в Бресте одержал крупную победу со счетом 6:0 над «Нивой» из Долбизно, забив по три мяча в каждом тайме и впервые в этом межсезонье не пропустив в свои ворота.
«Позиция силы нужна нам для того, чтобы мы могли защитить себя и другого человека»: в Молодечно прошел тренинг для подростков «Стоп: буллинг»
Тренинг для подростков «Стоп: буллинг» прошел в Молодечненском районном центре культуры в субботу, 15 февраля.
Сарай размером более 100 квадратных метров горел в Молодечненском районе
В деревне Великие Кошевники Молодечненского района вечером 14 февраля горел сарай. Хозяйственная постройка повреждена огнем. Люди не пострадали.