Опубликовано: 16 сентября 2015, 18:29
55

Маладзечанскія парафіі не пусцілі Гродна і Докшыцы нават у паўфінал турніру па міні-футболе (ФОТА)

Шосты турнір па міні-футболе памяці ксяндза Міхала Сапоцькі адбыўся 12 верасня ў Беразінскім Маладзечанскага раёна. Удзельнічалі каманды парафій з Маладзечна, Беразінскага, Докшыц, Мінска і Гродзенскай духоўнай семінарыі.

Усяго – восем каманд:

1. “Кронан” (Вышэйшая духоўная семінарыя г. Гродна).
2. ПФК – парафіяльны футбольны клуб (парафія Святой Тройцы г. Докшыцы). 
3. ПФК (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Мінск).
4. “Catholic Crew” (парафія Св. Юзэфа г. Маладзечна).
5. ПФК (парафія Св. Юзэфа г. Маладзечна).
6. “Колас” (г. Маладзечна).
7. ПФК Беразінскае (парафія Божага Цела).
8. “Радасць” (парафія Божага Цела а/г Беразінскае).

На першым этапе спаборніцтваў іх разбілі на дзве групы, і гульні прайшлі па кругавой сістэме.

Каманды “Catholic Crew” (Маладзечна) і парафіяльны футбольны клуб (ПФК) з Докшыцаў

Изображение 2

"Радасць" (Беразінскае) і "Кронан" Гродзенскай духоўнай семінарыі

 

Изображение 3

Па выніках першага этапа ўтварылі пары для другога: першыя месцы адной групы гулялі з чацвертымі месцамі, другія – з трэцімі:

1. ПФК (Докшыцы) – “Catholic Crew” (Маладзечна) – 1:7 (Докш. – Садавой; Мал. – Клімячыц-3, Рыжэвіч-3, Каспяровіч)
2. "Кронан" (Гродна) – "Колас" (Маладзечна) – 0:3 (Вяршынін-2, Гулецкі)
3. ПФК (Мінск) – ПФК (Маладзечна) – 2:3 (Мн. – Свірыда-2; Мал. – Галковіч-2, Грыб)
4. "Радасць" – ПФК Беразінскае – 0:5 (Суш, Дараховіч, Сідараў, Канапелька, Бублевіч).

На полі – каманды з Гродна і Мінска

Изображение 7

Момант гульні паміж камандамі "Радасць" і "Catholic Crew"

Изображение 9

Гуляюць Гродна і Мінск

Изображение 8

"Радасць" ідзе ў атаку

Изображение 10

Пераможцы другога этапа ўтварылі паўфінальныя пары. Каманды “Радасць” (Беразінскае) і ПФК (Мінск) згулялі суцяшальны матч. Перамагла “Радасць” – 4:3.

Вынікі паўфіналаў:

1. "Catholic Crew” – "Колас" – 5:1 (СС – Смаленскі-3, Кавалеўскі-2; Кол. – Дзівас)
2. ПФК (Беразінскае) – ПФК (Маладзечна) – 1:4 (Бер. – Сідараў; Мал. – Свірыда, Сачак, Грыб, аўтагол Бер.)

Матч за трэцяе месца паміж ПФК (Беразінскае) і "Коласам" завяршыўся перамогай гаспадароў пляцоўкі – 4:3.

У фінале сустрэліся футбалісты парафіі касцёла св. Юзэфа, але з розных каманд – “Catholic Crew”  і ПФК. Асноўны і дадатковы час пераможцу не вызначыў – 1:1. Па пенальці (5:4) перамаглі “Catholic Crew”.

Пенальці

Изображение 5

Гол у вароты “Catholic Crew”

Изображение 4

Яе футбалісты атрымалі пераходны Кубак і дыплом. Прызёры – ПФК (Маладзечна) і ПФК (Беразінскае) –

таксама атрымалі дыпломы.

Пераможцы – “Catholic Crew” – з кубкам. Злева – арганізатар турніру кс. Сяргей Бараўнёў з Беразінскага

Изображение 6

Найбольшую колькасць галоў – 26+5 пенальці – у турніры забіла каманда “Catholic Crew”.

Пасля ўручэння кубка і фатаграфавання пераможцаў усе ўдзельнікі адправілся на святочны абед.

Затым усе ахвотныя наведалі канцэрт класічнай музыкі, які далі ў касцёле музыканты Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага. 

Валеры ТРАЦЯК
Фота аўтара і Сяргея БАРАЎНЁВА

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.