Опубликовано: 01 апреля 2012, 12:49
31

Якія "сюрпрызы" чакалі гасцей на "Рок-каранацыі - 2012" ў Маладзечне

Чарговая цырымонія ўручэння прыстыжнай рок-прэміі "Рок-каранацыя" прайшла ў Маладзечне. Абранне горада не падаецца дзіўным, улічваючы заслугі перад рок-сцэнай (яшчэ з канца 1990-х — пачатку 2000-х) мясцовым фэстам альтэрнатыўнай музыка "Рок Немаўля".

Што праўда, мінулымі гадамі залы былі поўныя. На сёлетні фэст мясцовых слухачоў назбіралася палова залы. Старажылы Рок-каранацыі заўважылі, што свята не адбываецца без пэўных сюрпрызаў. Відаць, першым з іх была адмова Аляксандра Кулінковіча ва ўдзеле.

Між тым свята пачалося і першымі ўзнагароду атрымалі хлопцы з гурта "Akute". Наступнай выступіла рок-князёўна Зоя Сахончык. Сапраўднае ж свята пачалося тады, калі на сцэну выйшлі "металюгі" гурта "Зніч". Другім сюрпрызам для слухачоў было тое, што на шашы Мінск-Маладзечна адбылася паломка машыны ў гурта "Drum Extasy", таму ўсю першую частку каранацыі мусілі працягваць "знічы".

Пасля невялікага аншлага нарэшце ўручылі галоўныя ўзнагароды. І што б вы падумалі? Тут адбыўся трэці сюрпрыз. Лідэр гурта "Pomidor/off" Аляксандар Памідораў на канцэрт не з'явіўся, бо быў на гастролях у Санкт-Пецярбурзе. Таму свае кароны - вялікую за "Выканаўца года" і маленькую за "Песню года" - музыка не патрымаў у руках. Іх яму паабяцаў перадаць журналіст Павел Свярдлоў.

Такім чынан кароны і тытулы падзялілі між сабой:

"Прарыў года" - гурт "Akute".

"Традыцы і сучаснасць" - "Зніч".

"Альбом года" - "Зімачка" гурту "Тройца".

"Вернасць традыцыям" - "Drum Extasy".

"Найлепшы поп-рок-гурт года" - "J_Mors".

Рок-князёўна - Зоя Сахончык, вакалістка гурту "ЗМ99"

"Падзея года" -  дырэктар Музея народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах Святлана Лакотка — за арганізацыю фэсту "Камяніца".

"Песня года" - "Дым" гурта "Pomidor/off"

"Выканаўца года" - гурт  "Pomidor/off"

Другой часткай канцэрта стаў выступ гурта "J_Mors". Уладзімір Пугач па-сапраўднаму ўзарваў маладзечанскую публіку. Моладзь танчыла і спявала знаёмыя ўсім песні. На развітанне лідэр гурта падзякаваў маладзечанцам за цёплы прыём, адзначыў, што горад прыгажэе, і яму   спадабаўся наш парк, такі вялікі і ўтульны. І паабяцаў абавязкова вярнуцца.

Фота з "Рок-каранацыі" можна паглядзець ТУТ. 

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.