Опубликовано: 31 октября 2013, 00:19
68

Як адчуваюць сябе на працы маладыя бюджэтнікі Маладзечанскага раёна (АПЫТАННЕ)

Маладзечанскія маладыя спецыялісты расказалі, як яны адчуваюць сябе на першым працоўным месцы.

Аб гэтым піша “Маладзечанская газета”.

Вольга Лазар, бібліятэкар:

Изображение 1

– У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча, куды я сёлета прыйшла на работу, вельмі добры калектыў. Старэйшыя калегі дапамагаюць мне. Стаць бібліятэкарам параілі бацькі, але працаваць сумнавата. Хочацца, каб у бібліятэцы праводзілася больш мерапрыемстваў для чытачоў. Я, дарэчы, і сама люблю іх арганізоўваць. Прыемна, што да маіх прапаноў прыслухоўваюцца ў калектыве.

Ці застануся ў прафесіі, пакажа жыццё. Гэта залежыць і ад узроўню зарплаты. Цяпер зарабляю не больш за 1 700 000 рублёў.

Дар’я Сазановіч, памочнік урача:

Изображение 2

– Пасля сканчэння Маладзечанскага медыцынскага каледжа працую ў паліклініцы №1. Я ніколькі не расчаравалася ў прафесіі. Гэта, як кажуць, «маё». Зарплата малаватая (2 300 000 рублёў), але цяпер для мяне галоўнае – набрацца вопыту. Я вучуся яшчэ і на педагога-псіхолага. У будучыні атрыманыя веды хачу выкарыстоўваць у рабоце з асацыяльнымі сем’ямі.

Сяргей Маліноўскі, канцэртмайстар:

Изображение 4

– У мяне ўсё выдатна складваецца! Скончыў музычны каледж імя М.-К. Агінскага, потым – філіял Беларускай акадэміі музыкі. І вось працую ў родным каледжы. Думаю, буду верным сваёй прафесіі ўсё жыццё. Дарэчы, я прыехаў на Маладзечаншчыну з Лагойскага раёна. Мне вельмі падабаецца ваш, а цяпер ужо і мой горад.
Як маладому спецыялісту мне выдзелілі пакой у інтэрнаце. Цяпер я паўнапраўны гаспадар свайго жыцця. Заработная плата – тры мільёны рублёў, гэтых грошай мне пакуль дастаткова.

Дзяніс Юрэцкі, настаўнік англійскай мовы:

Изображение 3

– Радасці і цяжкасці, якія даводзіцца перажываць у пачатку працоўнага шляху, былі для мяне прадказальныя. Я жыву ў вёсцы Слабодка, на работу ў маладзечанскую СШ №4 езджу на машыне. Больш вопытныя настаўнікі дапамагаюць, даюць слушныя парады. Пакрысе выпрацоўваю свае метады і падыходы да навучання. З вучнямі сярэдняга звяна, якія пакуль не разумеюць, наколькі важна ў сучасным грамадстве ведаць замежную мову, больш складана, са старшакласнікамі – прасцей. Спрабаваў сябе ў якасці перакладчыка на Чэмпіянаце Еўропы па пляжным валейболе, які сёлета праходзіў у нашым горадзе. Вельмі цікава! Перакладчыцкая дзейнасць, напэўна, больш прыбытковая.

У школе мая заработная плата складае тры мільёны рублёў. Паколькі жыву з бацькамі, грошай дастаткова. Калі задумвацца аб уласнай сям’і, канешне, хацелася б больш.

Наталія Бухціярава, кіраўнік народнай капэлы:

Изображение 5

– Я працую ў Лебедзеве, жыву ў Маладзечне, а родам з Жодзіна. Як іншагародняму маладому спецыялісту і маладой маці мне даводзіцца вырашаць нямала пытанняў.

Работа мне вельмі падабаецца, яна, як кажуць, для душы. Працую на палову стаўкі, атрымліваю крыху больш за мільён рублёў. Магу сабе гэта дазволіць дзякуючы мужу. Ён, дарэчы, таксама творчы чалавек, музыкант. Спадзяюся, што ў мяне атрымаецца скласці цікавы калектыў капэлы і мы будзем гастраляваць. У гэтым дапамогуць таксама веды, якія атрымліваю ў сталічным універсітэце культуры і мастацтваў, куды паступіла пасля сканчэння музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага.

Паводле “Маладзечанскай газеты”

Читайте также

6 ДТП и 1 погибший. С 27 по 31 июля в Молодеxненском районе ГАИ объявила акцию «Пешеход»
С целью предупреждения дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, а также для упреждающего влияния на потенциальных виновников ДТП с 27 по 31 июля Госавтоинспекция Молодечненского РОВД проводит профилактическую акцию «Пешеход».
Открытие чемпионата мира по городошному спорту пройдет 2 августа в Молодечно
Открытие чемпионата мира по городошному спорту, который пройдет в Молодечно с 1 по 8 августа, состоится 2 августа.
Что грозит тем, кто не оплатил штраф вовремя, пояснили в ГАИ Молодечно
Госавтоинспекция Молодечненского района призывает автолюбителей вовремя оплачивать штрафы и предупреждает о последствиях неуплаты.