Опубликовано: 21 июня 2016, 16:43
30

У вёсцы Гарадок, што пад Маладзечна, адбудзецца міжнародны форум, прысвечаны трагедыі знішчэння яўрэяў (праграма)

У дні 75-й гадавіны нападу Германіі на СССР 22 чэрвеня ў вёсцы Гарадок, што пад Маладзечна, адбудзецца адкрыты міжнародны форум «Сябры Гарадка: гісторыя, культура, памяць аб трагедыі».

Форум прысвечаны трагедыі знішчэння яўрэяў, што некалі там жылі, паведамляе сайт "Маладзечанскай газеты". Пасля вайны засталася толькі трагічная памяць, пустуючая сінагога, закінуты могілкі, ды помнік ахвярам – 720 забітых і спаленым нацыстамі яўрэям. І такіх трагічных вёсак на тэрыторыі Беларусі засталося нямала. Вось чаму гісторыкі, работнікі музейнай і архіўнай справы, прадстаўнікі культуры і адукацыі збяруцца, каб абмеркаваць пытанні аднаўлення багатага гістарычнага мінулага.

Разам з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханеса Рау і Гарадоцкім сельскім Савеце будуць партнёры з Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, Міжнароднага фонду "Узаемаразуменне". На сустрэчу з шэрагу замежных краін прыедуць і ўраджэнцы Гарадка.

Праграма форуму

10.00-10.45 – заезд удзельнікаў, рэгістрацыя, кава-паўза (Гарадоцкі Дом культуры),

11.00 – мітынг (пляцоўка каля помніка землякам),

11.30 – ускладанне кветак,

11.35 – пасадка Алеі памяці каля памятнага знака загінулым яўрэям Гарадка,

11.50 – адкрыццё Знака памятных месцаў Гарадка,

11.55 – выступленне хору былых вязняў нацызму “Лёсы”,

12.05 – фота на памяць удзельнікаў форуму,

12.10 – палявая кухня,

12.30 – кінаклуб “Гісторыя, культура, памяць пра трагедыю” (Гарадоцкі Дом культуры),

12.35 – слова Беатрыс Петцольд, прадстаўніка адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йаханеса Рау,

12.40 – прагляд дакументальнага фільма “Захавальнікі памяці” – слова прадюсара фільма Юрыя Ігрушы, дыскусія,

13.20 – прагляд дакументальнага фільма “Леанід Левін: вайна і каханне” – слова Галіны Левінай, намесніцы старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак, дыскусія,

14.00 – прагляд дакументальнага фільма “Трагедыя Трасцянца” – слова Антаніны Чумаковай, намесніцы дырэктара Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, дыскусія,

14.40 – прагляд дакументальнага фільма “Твары Гарадка 30-х” – слова Кузьмы Козака – кандыдата гістарычных навук, дацэнта БДУ, дыскусія,

16.00 – канцэртная праграма з удзелам прадстаўнікоў Гарадка, Маладзечна, Мінска (Гарадоцкая школа мастацтваў),

17.00 – завяршэнне.

Па матэрыялах сайта “Маладзечанскай газеты” 

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.