Опубликовано: 11 июня 2013, 11:50
38

У Вязынцы Маладзечанскага раёна адбудзецца фестываль хрысціянскай музыкі

23 чэрвеня адбудзецца фестываль хрысціянскіх гуртоў на радзіме Янкі Купалы ў Вязынцы пад назвай «На струнах думак».

Як паведамляе catholic.by, да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе, хто любіць спяваць, праслаўляючы Бога; хто шукае Яго праз песню і паэтычнае слова.

Арганізатары фестывалю імкнуцца актывізаваць парафіяльныя гурты, даць магчымасць маладым удзельнікам выступіць разам з больш вядомымі гуртамі.

Парадак фестывальных мерапрыемстваў:

12.00 – 13.00 святая Імша;

13.00 – 15.00 выступленне ўдзельнікаў;

15.00 – 16.00 абед;

16.00 – 16.40 танцавальны перапынак;

16.40 – 21.30 выступленне ўдзельнікаў;

21.30 – 22.30 Падсумаванне вынікаў. Супольная малітва.

Для таго, каб прыняць удзел у фестывалі, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас viazynka2013@gmail.com з наступнай інфармацыяй:

1. Назва гурта (або імя і прозвішча індывідуальнага выканаўцы).

2. Колькасць удзельнікаў.

3. Прыкладная праграма выступлення.

4. Музычнае абсталяванне, якое патрэбна для выступлення.

5. Кантактная інфармацыя.

Абавязковая ўмова ўдзелу — набыццё квітка ў музей (кошт 10 000 бел. руб.).

Падцвердзіць заяўку, а таксама атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефонах:

+ 375 29 205 10 20, Аляксандр Красоўскі;

+375 33 602 20 36, Андрэй Лугін.

На фестываль можа прыехаць кожны, хто хоча паслухаць хрысціянскую музыку. Больш інфармацыі ТУТ.

Па матэрыялах catholic.by

Читайте также

Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.