Опубликовано: 30 октября 2015, 13:08
66

У Маладзечне грамадскія актывісты запалілі свечкі ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (ФОТА)

У Маладзечне ў парку Перамогі 29 кастрычніка ў 18.30 грамадскія актывісты Валянцін Цішко і Ян Лагвіновіч каля валуна-помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» запалілі лампадку і дзве свечкі ў памяць аб прадстаўніках беларускай інтэлігенцыі, растраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Грамадскія актывісты Валянцін Цішко і Ян Лагвіновіч запалілі свечкі ля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» ў Маладзечне

Изображение 1

Изображение 2

Па загаду Сталіна і Молатава 78 гадоў таму ў Мінску ў турме Народнага камісарыяту ўнутраных спраў (зараз гэта следчы ізалятар Камітэта дзяржаўнай бяспекі) былі растраляны 132 дзеяча культуры і прадстаўніка грамадскасці Беларусі.

Маладзечанец Валянцін Цішко расказаў Край.бай, што прывяло яго ў гэты вечар да помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі»:

– Я лічу, што дата расправы сталінскага рэжыму над беларускімі патрыётамі павінна адзначацца на дзяржаўным узроўні. На жаль, гэтага не робіцца. Але забывацца про тое, што адбылося ў 1937 годзе, мы не маем права. Сёння мы запалілі гэтыя свечкі з надзеяй, што хаця б адзін з дзесяці маладзечанцаў, якія пройдуць тут і ўбачаць свечкі, падумае: а чаму яны тут гараць? Задумаўшыся, можа пачне шукаць адказ на гэта пытанне і даведаецца пра трагедыю.

На валуне-помніку пакутнікам за незалежнасць Беларусі гараць свечкі

Изображение 3

У Мінску акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій прайшла ў гэты ж час каля будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Каля 115 чалавек запалілі свечкі на прыступках будынка КДБ. У 19.25 удзельнікі акцыі разышліся, пакінуўшы запаленыя свечкі.

Сяргей ЗЯНЬКО
Фота аўтара

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.