Опубликовано: 23 января 2019, 11:25
74

Тэатр лялек «Батлейка» з Маладзечна адзначаны вышэйшай Нацыянальнай тэатральнай прэміяй

Сімвалічную статуэтку ў выглядзе жураўля з расхінутымі крыламі, якія ператвараюцца ў заслону, уручылі на V Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага майстэрства.

Маладзечанцы перамаглі ў намінацыі «Лепшы спектакль тэатра лялек». Яны прадставілі пастаноўку «Сёстры Граі» для дарослай публікі. Заснавана яна на міфах Старажытнай Грэцыі. Граі – гэта сёстры, якія жывуць на мяжы смерці і бачаць адным вокам на траіх. У спектаклі няма ніводнага слова! Галоўныя ў пастаноўцы – эмоцыі, якія акцёры перадаюць праз пластыку. Ажыццявіў арыгінальную ідэю запрошаны малады рэжысёр Яўгеній Карняг, як кажуць, модны ў сучасным творчым асяроддзі і не толькі ў нашай краіне. Прэм’ера спектакля адбылася ў «Батлейцы» летась у маі, і з таго часу цікавасць да яго толькі ўзрастае, паведамляе «Маладзечанская газета».

Фота з сайта www.mgazeta.by

Изображение 2

Маладзечанцы выступалі з «Сёстрамі…» на Беларускім міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Мінску. І крытыкі прызналі творчую работу адной з самых яркіх. Таксама нашы землякі заявілі пра сябе на VІІІ Міжнародным форуме тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ» у Мінску. Тут прадстаўлялі выключна лепшыя творчыя пастаноўкі з розных краін – Латвіі, Польшчы, Германіі, Францыі, ЗША і іншых. Чарговы поспех – на V Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага майстэрства. Дарэчы, «Батлейка» ў другі раз адзначаецца вышэйшай Нацыянальнай тэатральнай прэміяй. У 2015 годзе – за работу запрошанага рэжысёра Аляксандра Янушкевіча, які цяпер працуе ў Брэсце. Ён стварыў спектакль «Клочки по закоулочкам».

… «Сёстры Граі» былі паказны са сцэны Дзяржаўнага тэатра лялек Рэспублікі Беларусь.

– Пастаноўка абсалютна новага фармату стала для нас сапраўдным эксперыментам. Яна спецыфічная і для акцёраў, і для публікі. Мы зламалі стэрэатып, што тэатр лялек толькі для дзяцей. Ён даўно стаў шматпланавым і ўніверсальным, – заўважае Ала Палякова.

Ролі ўвасобілі акцёры Таццяна Чаеўская, Таццяна Паўлючук, Ірына Озер, Марыя Барэйка, Аляксандр Майрын, Міхаіл Асановіч. Мастак-пастаноўшчык – Вольга Разумава, якая працуе ў «Батлейцы». Музычнае аздабленне прыдумаў малады кампазітар Мікіта Залатар.

Фотаздымак прадастаўлены kraj.by адміністрацыяй тэатра «Батлейка»

Изображение 3

Добрым «дадаткам» да Нацыянальнай прэміі стала і грашовае заахвочванне.

Спектаклем зацікавіліся тэатральныя крытыкі і рэжысёры розных краін. Цяпер ідуць перагаворы аб замежным супрацоўніцтве, у бліжэйшых планах паездка ў Германію. Абавязкова «Сёстры Граі» будуць паказаны і на сцэне «Батлейкі».

Читайте также

В Ошмянах мужчина устал ждать автобус и украл велосипед
48-летний житель Ошмянского района в день совершения преступления был в состоянии алкогольного опьянения. На остановке он устал ждать общественный транспорт и решил поехать домой на чужом велосипеде.
В Вилейке появилась новая услуга: лечение с использованием лечебной сапропелевой грязи
Грязелечение с использованием лечебной сапропелевой грязи – эта новая услуга появилась в Вилейской ЦРБ.
Единственный гол с игры. ФК «Молодечно» дебютирует в элите и пропускает либо с пенальти, либо на флажке
Футбольный клуб «Молодечно» 15 марта в Гродно сыграл первую игру в высшей лиге чемпионата Беларуси после своего 22-летнего отсутствия в ней.