Опубликовано: 19 июля 2013, 16:52
29

Свята песні і паэзіі “Ракуцёўскае лета” у Маладзечанскім раёне адзначаць 28 ліпеня

Паседжанне рабочай групы па падрыхтоўцы свята адбылося сёння, 19 ліпеня, у Маладзечанскім райвыканкаме.

Пра гэта Край.бай паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Анастасія Багушэвіч.

“Сёння ў райвыканкаме адбылося паседжанне, прысвечанае падрыхтоўцы свята, – расказала яна. – Складзены рабочы план правядзення мерапрыемства”.

Свята пачнецца ў Ракуцёўшчыне ў 12.00. Каля Максімавай крынічкі будзе ўсталявана сцэна. Тут адбудуцца выступленні творчых калектываў Маладзечанскага і Мінскага раёнаў, прагучаць вершы беларускіх паэтаў.

“Імёны паэтаў, якія выступяць на сцэне “Ракуцёўскага лета”, стануць вядомыя пасля складання сцэнару свята, які рыхтуюць супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску”, – дадала суразмоўца.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства адчыніцца кніжная выстава, якую арганізуе маладзечанская кнігарня “Спадчына”, выстава-продаж сувеніраў і рамесных вырабаў Маладзечанскага раённага цэнтра рамёстваў, будуць працаваць гандлёвыя рады.

“Паседжанне абмеркавала і вырашыла ўсе арганізацыйныя пытанні, у тым ліку і пытанні бяспекі. У час свята будуць дзяжурыць машыны хуткай дапамогі, міліцыя і МНС”, – зазначыла яна.

Плануецца, што свята працягнецца да 16.00.

Вольга НЯЎЗОРАВА

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.