Опубликовано: 15 октября 2014, 11:49
27

Стваральніца маладзечанскай школы выцінанкі Вікторыя Чырвонцава памерла 10 кастрычніка

Вікторыя Мікітаўна была адным з заснавальнікаў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечанскім музычным каледжы імя М.-К. Агінскага.

Пра гэта парталу Край.бай расказала старшыня цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва каледжа Людміла Валковіч-Борыс.

Вікторыі Чырвонцавай было 77 год. Яна хварэла на анкалогію.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава на працягу 10 гадоў узначальвала ў каледжы цыклавую камісію дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Адпаведнае аддзяленне было адкрыта ў 1995 годзе.

Выдатны педагог, чалавек, бязмежна адданы народнаму мастацтву, Вікторыя Мікітаўна адной з першых у Беларусі стала адраджаць амаль забытае старадаўняе мастацтва выцінанкі, піша сайт каледжа імя М.-К. Агінскага. Дзякуючы яе дзейнасці сёння ў краіне добра вядомая маладзечанская школа выцінанкі. Вучні Вікторыі Мікітаўны – Наталля Сухая, Вольга Бабурына, Людміла Валковіч-Борыс, Аксана Ралавец, Ірына Шарак і іншыя – сталі майстрамі, сябрамі Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь.

"Муза і найсвятлейшы чалавек, задужа сціплы, каб ганарыцца сваімі дасягненнямі", – піша пра сваю настаўніцу Наталля Сухая на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Вікторыю Чырвонцаву пахавалі 12 кастрычніка на могілках у Лазаўцы.

Святлана ЦІШКО



Читайте также

В Молодечно за взятку в 5% от суммы закупки оборудования осужден работник предприятия
Прокуратурой Молодечненского района поддержано государственное обвинение в отношении 54-летнего сотрудника одного из предприятий города, совершившего преступление, предусмотренное ч.1 ст. 430 Уголовного кодекса Республики Беларусь.
7 штрафов с начала декабря. Рассказываем подробности проведения акции ГАИ «Меняй свой стиль на зимний!» в Молодечно
Отдел ГАИ Молодечненского РОВД с 1 декабря проверяет, сменили ли водители шины автомобилей на зимние.