Сесія Маладзечанскага райсавета дэпутатаў адбудзецца 19 чэрвеня
Чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў пачнецца 19 чэрвеня ў 14.00.
Аб гэтым паведамляе «Маладзечанская газета».
Свае заўвагі і прапановы па разглядаемых на ёй пытаннях можна дасылаць у раённы Савет дэпутатаў па адрасе: вул. Віленская, 6 (каб. 301, 303) або паведамляць па тэл. 77-41-64, 77-26-46.
Выязное пасяджэнне Савета будзе праведзена на тэрыторыі Маладзечанскага раёна.
На разгляд сесіі выносяцца пытанні:
1. Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па рэалізацыі раённага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Маладзечанскага раёна.
2. Рознае.
Рэгістрацыя дэпутатаў і запрошаных – з 13.30 да 13.45.
Паводле «Маладзечанскай газеты»