Опубликовано: 14 декабря 2016, 11:42
30

Саву, як сімвал мудрасці і ведаў, атрымалі “Філосафы”. У маладзечанскім “Растку” прайшла інтэлектуальная гульня

Другі этап (фінала) раённай конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт - 2016” прайшоў у Дзіцячым цэнтры культуры “Расток” Маладзечна.

8 каманд-фіналістаў раённай конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт-2016” (па выніках І этапа-паўфінала) спаборнічалі за права называцца эрудытамі 2016 года сярод вучняў 10-х – 11-х класаў сярэдніх адукацыйных устаноў. У выніку рашаючыя 15 балаў прынеслі заслужаную перамогу камандзе “Філосафы” з гімназіі № 10 г. Маладзечна.

Падчас інтэлектуальнага паядынку ўдзельнікі паказалі свае веды па тэме “Падарожжа ў свет культуры і гісторыі роднай зямлі”. Фіналісты паспяхова справіліся з пытаннямі, якія прапанавалі навуковыя супрацоўнікі Мінскага абласнога краязнаўчага музея Вольга Шылько і Наталля Сухіна. Яны ж разам з дырэктарам “Растка” Наталляй Соніч ўвайшлі ў склад журы.

Падчас інтэлектуальнага паядынку

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 5

Изображение 6

Пасля падвядзення вынікаў са словамі падзякі і віншаваннямі выступіла старшыня журы, пасля чаго адбылася цырымонія ўзнагароджвання. Усе каманды і кіраўнікі атрымалі дыпломы і падзячныя лісты. Самы хвалюючы момант настаў, калі члены журы аб’явілі імёны пераможцаў турніру. Фаварытам гульні ўручылі дыплом за перамогу, медалі, а таксама саву – сімвал мудрасці і ведаў.

Па матэрыялах прэс-рэлізу, прадастаўленага Дзіцячым цэнтры культуры “Расток”

Читайте также

Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.
Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.