Опубликовано: 28 июля 2016, 17:07
29

Пра гісторыю, рэлігію і мінуўшчыну пагавораць у Маладзечне 29 ліпеня

Першае паседжанне гісторыка-патрыятычная клуба імя Андрэя Цікоты ў Маладзечне пройдзе ў гасцёўні на вуліцы Чыстай, 26. Удзельнікаў сустрэчы чакаюць выступленне маладзечанскага краязнаўцы Міхася Казлоўскага і музычны сюрпрыз.

Ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца “Малады фронт”. Але, як падкрэсліў сябра клуба Павел Пракаповіч, сустрэча мае не столькі палітычны, а колькі патрыятычна-гістарычны і пазнавальны характар.

Падчас мерапрыемства прысутным распавядуць пра Андрэя Цікоту і раскажуць, як яго асоба звязана з гісторыяй Маладзечна.

– Клуб існуе прыкладна паўгода, але гэта будзе першая наша сустрэча. Што мы будзем рабіць? Піць гарбату, есці печыва, дыскутаваць, задаваць пытанні гісторыку.

Такія клубы, па словах суразмоўцы, адчыняюцца па ўсёй краіне. У Мінску, напрыклад, адзін з іх носіць імя Вітаўта Вялікага.

Арганізатары сустрэчы запрашаюць ўсіх жадаючых і ў першую чаргу тых, хто цікавіцца гісторыяй свайго краю, мінуўшчынай.

– Цікава будзе і вернікам, і звычайнай моладзі , і ўвогуле патрыётам Беларусі – падкрэсліў сябра клуба.

Павел Пракаповіч спадзяецца, што сустрэчы клуба атрымаецца ладзіць раз на месяц.

– Акрамя Міхася Казлоўскага мы чакаем музычнага госця. Гэта будзе вядомы беларускі бард Зміцер Захарэвіч.

Мерапрыемства будзе доўжыцца каля 2 гадзін. Пачатак ў 18.00.

Кацярына СУШКО

Читайте также

36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.