Перэгрынацыя рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус адбудзецца ў Маладзечне
Плануецца, што 28 чэрвеня рэліквіі прыбудуць у Маладзечна.
Даведка: Святую Тэрэзу (1873-1897 гг.) называюць апякункай місій, паколькі яна малілася за місіі, хоць ніколі нікуды не выязджала. Яе місійнае падарожжа распачалося, аднак, пасля смерці – у парэштках. Першая перэгрынацыя распачалася ў 1947 годзе па парафіях Францыі. Перэгрынацыя – вандраванне знакамітых ікон або іх копій, мошчаў святых з парафіі ў парафію з мэтай іх малітоўнага ўшаноўвання.
www.catholic.by
Як стала вядома Край.бай ад маладзечанскіх вернікаў, рэліквіі (мошчы) святой Тэрэзкі, як яе называюць памяншальна ў Каталіцкім Касцёле, прыбудуць у парафію святога Казіміра 28 чэрвеня у 17.30. 29 чэрвеня ў 15.00 парафіяне з імі развітаюцца, адбудзецца імша.
У парафіі святога Іосіфа рэліквіі будуць сустракаць у 16.30. Развітанне, імша адбудзецца ў 8.00 30 чэрвеня.
Святлана ЦІШКО