Опубликовано: 23 мая 2012, 17:01
58

Папярэдняя праграма ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне

Ад 7 да 10 чэрвеня ў Маладзечне будзе праходзіць чарговы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.

Маладзечанскі Палац культуры прадаставіў Kraj.by папярэднюю праграму свята. У ёй магчымыя невялікія змены.

 

7 чэрвеня, чацвер

Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:

19.00 – Канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага

8 чэрвеня, пятніца

Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:

11.30 – 3-і тур конкурсу маладых выканаўцаў (пад фанаграму)

16.00 - 3-і тур конкурсу ў суправаджэнні аркестра

18.00 – падвядзенне вынікаў

Мінскі абласны драматычны тэатр:

19.00 – Літаратурна-музычная вечарына “Вобразы мілыя роднага краю” з удзелам вядучых акцёраў дзяржаўных тэатраў краіны

Амфітэатр:

21.00 – Рок-опера “Курган” паводле паэмы Я.Купалы, муз. І.Лучанка (аўтар праекта А.Скарынкін).

Канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч

9 чэрвеня, субота

Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Вязынка:

12.00 –паэтычныя чытанні ля помніка Я.Купалы з удзелам беларускіх паэтаў, ускладанне кветак

Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Яхімоўшчына:

13.30 – наведванне філіяла музея Я.Купалы

Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:

14.00 – Канцэрт дзіцячых калектываў і юных чытальнікаў з розных абласцей краіны і г.Мінска “Край мой родны!”

Музычнае падвор’е Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага:

16.00 – “Паэтычныя сустрэчы” з удзелам беларускіх паэтаў

Раённая цэнтральная бібліятэка імя М.Багдановіча:

18.00 – Прэзентацыя новых выданняў да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Мінскі абласны драматычны тэатр:

19.00 – “Карона з кахання”, А. Дзялендзік. Спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра да 130-годдзя Янкі Купалы, рэжысёр В. Растрыжэнкаў

Амфітэатр:

21.00 – Адкрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Гала-канцэрт “Дзве яркія зоркі” Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”, прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. Мастацкі кіраўнік (галоўны дырыжор) – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг

23.00 – Феерверк

10 чэрвеня, нядзеля

Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага:

12.00 – Канцэрт “Хіт-класіка беларускай музыкі” у выкананні творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”:

15.00 – У .Вольскі “Цудоўная дудка”, рэжысёр Мікалай Андрэеў. Спектакль для сямейнага прагляду

Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:

17.00 – Канцэрт джазавай музыкі і песні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”

Амфітэатр:

21.00 – Закрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Уручэнне ўзнагарод і прызоў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў. Гала-канцэрт “Залатая калекцыя беларускай песні” ў выкананні артыстаў беларускай эстрады

23.00 – Феерверк

Інфармацыя прадастаўлена Kraj.by Маладзечанскім Палацам культуры

Читайте также

«Ливень переворачивал полные ведра, и они летали по двору». Старенький дом в Молодечно «плавал» под напором стихии и новых девятиэтажек
В Молодечно 5 июня во время сильного ливня «поплыло» частное подворье дома №124 на Городокской улице. Старенький домик теснят новые девятиэтажки, для строительства которых насыпают земляные площадки, а жилище 83-летней Марии Степановны теперь оказалось в низине и без сточной канавы.
В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.
«Билет на поезд «Москва – Минск» я сама видела». Нашлись два мужчины, пропавшие в Молодечненском районе 28 мая
К себе домой в деревню Дуброво Молодечненского района поздним вечером 7 июня вернулись два друга – 50-летний Сергей Богач и 41-летний Василий Родивончик. Мужчины пропали 28 мая. По свидетельству сельчан-очевидцев, их якобы вывезли на автомобиле для работы в России.