Папу Рымскаму Францішку перададуць футболку ад пілігрымаў з Маладзечна (ФОТА)
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадасць футболку з сімволікай пілігрымкі Маладзечна-Будслаў Папу Рымскаму Францішку. Пра гэта прадстаўнік Папы сказаў пілігрымам падчас сустрэчы з імі 4 ліпеня на шляху ў Будслаў Мядзельскага раёна.
Сустрэча адбылася за некалькі кіламетраў да Будслава. Пад радасныя крыкі і воплескі маладзечанцаў арцыбіскуп паабяцаў, што восенню яны ўбачаць фатаграфію з Рыма з Папам і з гэтай футболкай, піша catholic.by.
Пасля кароткай размовы з пілігрымамі, якія запэўнілі іерарха, што адчуваюць сябе добра і захоўваюць бадзёрасць духу, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці разам з моладдзю пешшу выйшаў у шлях да Маці Божай Будслаўскай.
Пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў ужо прыйшла ў Нацыянальны санктуарый. Вітаючы пілігрымаў, кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM сказаў, што вернікі з Маладзечна прыходзяць туды кожны год, але сёлета пілігрымка незвычайная, бо разам з пілігрымамі прыйшоў Апостальскі Нунцый.
Паводле catholic.by