На восеньскім свяце «Багач» у Вязынцы Маладзечанскага раёна навучаць рабіць фігуркі з травы
Фэст традыцыйнай культуры «Багач» зладзяць 20 верасня. У праграме мерапрыемства – традыцыйныя спевы і танцы, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
Пра гэта Край.бай паведаміла прадстаўнік студэнцкага этнаграфічнага таварыства Марына Зуева. Па словах суразмоўцы, у гэтым годзе арганізатары плануюць прыцягнуць да восеньскага свята не толькі менчукоў, але і жыхароў рэгіёнаў.
– Студэнцкае таварыства ладзіць «Багач» другі раз. У гэтым годзе мы пастараліся ўдасканаліць святочную праграму. Так, – дадала яна, – будзе больш развіты кірмаш рамёстваў. А таксама у нас запланаваны традыцыйныя спевы і танцы, майстар-класы па выцінанцы і вырабу фігурак з травы, будзе працавать каваль.
Як патлумачыла Марына Зуева, падчас свята будзе рэканструяваны менавіта сам абрад «Багач».
Пачатак свята запланаваны на 12.00, канец – на 17.00. Уваход платны.
Убачыць, як прайшло свята летась, можна ТУТ.
Кацярына СУШКО