Опубликовано: 12 июля 2013, 16:31
130

На 87-м годзе пайшоў з жыцця маладзечанскі мастак Кастусь Харашэвіч

Мастак будзе пахаваны на старых могілках у Маладзечне 13 ліпеня. Пахавальны абрад пачнецца каля 14.00.

Як паведаміў парталу Край.бай мастак Рыгор Мяжуеў, Канстанцін Харашэвіч пайшоў з жыцця на сваім лецішчы ў вёсцы Гарадок: увечары 11 ліпеня лёг спаць, а раніцай не прачнуўся.

У арганізацыі пахавання разам са сваякамі ўдзельнічаюць мастакі Рыгор Мяжуеў, Мікалай Аўчыннікаў, Уладзімір Тамашэвіч.

Як паведаміў мастак Мікалай Аўчыннікаў, пытанне аб арганізацыі грамадзянскай паніхіды вырашаецца.

6 ліпеня 2013 года Канстанцін Харашэвіч адзначыў 86-годдзе.

Даведка: Канстанцін Іванавіч Харашэвіч – мастак-жывапісец. Нарадзіўся 6 ліпеня 1927 года ў вёсцы Літве, цяпер Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958). Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года. Член мастацкай суполкі «Пагоня». Вучань Барыса Кіта. Разам з Ядвігай Раздзялоўскай з’яўляецца сузаснавальнікам студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.

Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павілля і ўсёй Беларусі. Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, іншыя.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраілі.

У 2011 годзе ў філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася персанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча.
be.wikipedia.org

Вольга НЯЎЗОРАВА

Читайте также

Житель Молодечненского района приобрел и хранил оружие: прокуратура направила уголовное дело в суд
Прокуратура Молодечненского района направила в суд уголовное дело в отношении 66-летнего местного жителя – ему инкриминированы незаконные приобретение, ношение и хранение огнестрельного оружия и боеприпасов, в том числе совершенные повторно.
Кто дому хозяин? В Воложинском районе разыскиваются наследники пустующего жилья
Городьковский сельисполком Воложинского района разыскивает наследников пустующих домов.
Три безответных мяча пропустил ФК «Молодечно» в гостевом матче против «Арсенала»
Футбольный клуб «Молодечно» 1 июня сыграл с дзержинским «Арсеналом» в Борисове, где дзержинцы проводят домашние матчи на местном городском стадионе. Зелено-белые подопечные Семена Хаткевича проиграли со счетом 0:3, пропустив все мячи во втором тайме.