Опубликовано: 19 июня 2016, 01:35
47

Медыкі нашага рэгіёна адзначаюць сваё прафесійнае свята вандроўкай па Віліі і Ашмянцы (фота)

У першыя выхадныя лета група вандроўнікаў, аснову якой складалі медыкі, якіх звязвае сяброўства са студэнцкай пары, сёмы год запар здзейснілі водны паход, прысвечаны Дню медыцынскага работніка.

Даведка Край.бай: Дзень медработніка ў Беларусі адзначаюць у трэцюю нядзелю чэрвеня. Сёлета гэтае свята прыпадае на 19 чэрвеня.

У вандроўцы прымалі ўдзел:

- вядомая ў Маладзечне кардыёлаг Ванда Анцілеўская;
- альпініст, загадчык лабараторнага аддзялення цэнтра анкалогіі і радыялогіі імя Аляксандрава ў Бараўлянах Аляксандр Дуброўскі, які падарожнічаў разам са сваёй сям’ёй: жонкай, доктарам-анколагам рэспубліканскага дзіцячага анкацэнтра ў Бараўлянах, Людмілай Арцюшкевіч і сынамі Яўгенам і Іванам;
- доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг з Наваполацка Уладзімір Горбікаў і яго жонка, загадчыца аддзела рэанімацыі для немаўлят Наваполацкага роддома Святлана Горбікава;
- доктар лабараторнай дыягностыкі з Заслаўя Ірына Хомчык з мужам;
- сямейная пара з Бараўлянаў: патолагаанатам цэнтра анкалогіі Аляксей Чарняўскі і доктар лабараторнай дыягностыкі дзіцячага анкацэнтра ў Бараўлянах Святлана Чарняўская (Засмужац);
- загадчык аддзялення камунальнай гігіены Маладзечанскага занальнага ЦГіЭ Міхаіл Міхалевіч.

Тры апошія з пералічаных вандроўнікаў з’яўляюцца аднакурснікамі. Лёс звёў іх у 1975 годзе, калі яны паступілі ў Мінскі медыцынскі інстытут. А выпускнік Віцебскага медыцынскага інстытута 1983 года Юры Барысаў, каб прыняць удзел у сплаве, прыехаў з Даўгаўпілса (Латвія), дзе працуе хірургам у шпіталі.

Юры Барысаў і Аляксандр Дуброўскі

Изображение 1

Іх сяброўству і сумесным вандроўкам ужо больш за 35 гадоў. У студэнцкія гады яны ладзілі спартыўныя пешыя, лыжныя, горныя паходы па Каўказе, Алтаі, Туркменіі, горным Крыме, Карэліі, Хібінах, Карпатах і Беларусі. Цяпер, калі частка з іх ужо пенсіянеры, выбралі фізічна больш лёгкі від турызму – сплаў па рацэ, каб не несці за плячыма цяжкія пляцакі.

Изображение 6

Изображение 3

Проста сустрэча старых сяброў і аднакурснікаў з успамінамі да начы праз 30 гадоў і болей, безумоўна, падзея для кожнага, хто быў студэнтам. Але калі яна адбываецца падчас вандроўкі, то гэтая падзея непараўнальна больш эмацыйная. Таму што за дзве ночы і два дні ёсць час успомніць не толькі ўсе былыя прыгоды, расказаць, чаго дасягнулі, пахваліцца дзецьмі і ўнукамі, але і праспяваць усе старыя і новыя песні.

Вандроўка адбывалася па Астравецкім раёне: па рацэ Ашмянцы з выхадам на Вілію і сплавам да вёскі Малыя Свіранкі. Працягласць маршрута Рымдзюны-вусце Ашмянкі-Вілія-М. Свіранкі – каля 50 км.

Падчас сплаву рабілі пешыя экскурсіі на беразе: у в. Палестына да рэшткаў маёнтка афіцэра Арміі Краёвай Котвіча, у аг. Міхалішкі, у в. Малыя Свіранкі.

Изображение 5

Плаўсродкі і экскурсійна-песенную праграму забяспечыў гісторык і бард са Смаргонскага раёна Алег Мізула. Сярод медыкаў таксама былі тры адметныя выканаўцы. Хірург Юры Барысаў спяваў пранізлівыя рамансы, а таксама мноства лірычных і вясёлых студэнцкіх песень, патолаганатам Аляксей Чарняўскі – вясёлыя жыццесцвярджальныя песні і шансон, рэаніматолог Уладзімір Горбікаў – студэнцкі шансон і рамантычныя турыстычныя песні.

З гітарай – Уладзімір Горбікаў

Изображение 2

З надвор’ем пашанцавала. А самай адметнай з’явай, як гэтай вандроўкі, так і папярэдніх, стала родная мова і песні. Усе ўдзельнікі шчыра стараліся, як маглі і ўмелі, размаўлялі па-беларуску.

Міхаіл МІХАЛЕВІЧ для Край.бай
Фота аўтара

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.