«Маладзечна-2017». Ад 1 па 3 чэрвеня на пляцоўках горада – канцэрты, спаборніцтвы і свята фарбаў Холі
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» адбудзецца сёлета ў 17-ы раз. Упершыню ў яго межах адбудзецца свята фарбаў Холі.
Партал kraj.by публікаваў праграму свята на 2-3 чэрвеня.
Знакавая дата – 135-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа – стане лейтматывам урачыстай падзеі, нагадала сакратар аргкамітэта фестывалю Надзея Станкевіч.
1 чэрвеня
У першы фестывальны дзень у Мінскім абласным драматычным тэатры пройдзе творчая вечарына “З’яднаныя любоўю да зямлі сваёй”.
У праграме мерапрыемства: прэзентацыя зборніка драматычных твораў “Францыск Скарына і сучаснасць”; прэм’ера спектакля “Беларусь. Дыдактыка” ў пастаноўцы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з удзелам народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель, пастаноўшчык – Аляксандр Марчанка.
Пачатак творчай вечарыны ў 18.00.
2 чэрвеня
Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесара Міхаіла Фінберга запрашаюць 2 чэрвеня жыхароў і гасцей фестывальнага Маладзечна на ІІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Пачатак конкурсна-канцэртнай праграмы, якая адбудзецца на сцэне Амфітэатра, у 17.00.
***
Фестывальная праграма прапануе аматарам тэатральнага мастацтва спектакль “Паўлінка” ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Гэтая найстарэйшая тэатральная работа, якая карыстаецца асаблівай любоўю у гледачоў, на маладзечанскай сцэне будзе прадстаўлена ўпершыню.
Пачатак спектакля ў 19.00 у канцэртнай зале Палац культуры.
***
Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму пройдзе на сцэне летняга Амфітэатра 2 чэрвеня ў 21.30. Прэм’еру канцэрта “Купала і Колас. Вы нас гадавалі”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа, прадставяць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі і салісты аркестра. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Міхаіл Фінберг.
Другі фестывальны дзень завершыць цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Святочны феерверк стане яркай кропкай адкрыцця фестывалю.
3 чэрвеня
Трэці фестывальны дзень распачне свята спорту “Спартыўны калейдаскоп”. У праграме: легкаатлетычны прабег, спаборніцтвы па пляжным валейболе і футболе, выступленне спартсменаў БДУФК, дзіцячая спартландыя, майстар-класы па адзінаборствах, спартыўнай гімнастыцы, танцах і інш.
Пачатак спартыўных мерапрыемстваў, якія пройдуць у гарадскім парку і на стадыёне пляжных відаў спорту, у 9.00.
***
Гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў VІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2017” пройдзе на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры. Падчас музычнай праграмы адбудзецца ўручэнне Гран-пры. У канцэрце прымуць удзел пераможцы і лаўрэаты конкурсу.
Пачатак музычнага свята ў 15.00.
***
Канцэрт-закрыццё ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017” пройдзе на галоўнай пляцоўцы – Летнім амфітэатры – у 21.30. Праграма будзе прысвечана 45-годдзю заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Сябры”. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Ярмоленка. Удзел у канцэртнай праграме прымуць зоркі беларускай і расійскай эстрады.
***
Акрамя асноўных мерапрыемстваў, фестывальная праграма прапануе гледачам і ўдзельнікам музычна-паэтычнага свята шэраг цікавых мерапрыемстваў:
- ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні (2 чэрвеня, канцэртная зала Палаца культуры, 12.00);
- прэзентацыя кнігі “Талент, адухоўлены любоўю”, прысвечаная 80-годдзю народнай артысткі Беларусі Марыя Захарэвіч (2 чэрвеня, малая зала Палаца культуры, 15.00);
- канцэрт акадэмічнай музыкі “Зямля бацькоў, зямля святая” ў выкананні творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі (3 чэрвеня, канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў, 11.00);
- канцэрт “Масты сяброўства культурных сталіц” з удзелам вядучых творчых калектываў Бабруйска (3 чэрвеня, Цэнтральная плошча, 12.00);
- выстава “Родныя вобразы”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа (3 чэрвеня, Мінскі абласны краязнаўчы музей, 13.00);
- паэтычная гасцёўня “Красуй, Беларусь” з удзелам беларускіх паэтаў (3 чэрвеня, малая зала Палаца культуры, 14.00);
- маладзёжная пляцоўка “Арт-Старт” з удзелам сучасных рэп-, бітбокс-, рок-выканаўцаў і інш. (3 чэрвеня, Цэнтральная плошча, 14.00);
- паэтычная пляцоўка “Чытаем Купалу і Коласа разам” (3 чэрвеня, плошча ля кінатэатра “Радзіма”, 16.00);
- канцэрт беларускай эстраднай песні “Усё, што ў музыцы, – у сэрцы тое ж!” у выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (3 чэрвеня, Чысцінскі сельскі Дом культуры, 16.00).
***
На працягу двух фестывальных дзён – 2 і 3 чэрвеня – на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі працуюць выставы-продажы, дзейнічаюць адкрытыя пляцоўкі.
Так, “Фестывальная талака” прапануе выступленні творчых калектываў Маладзечанскага рэгіёна. Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і ўмельцаў горада і раёна, майстроў-гасцей фестывалю будзе прадстаўлена на пляцоўцы “Фестывальная сядзіба”. Творчыя работы мастакоў Маладзечаншчыны – у Палацы культуры на экспазіцыі “Мой родны кут, як ты мне мілы”, а ў гарадскім парку пройдзе “Мастацкі пленэр”.
Знойдуць сабе занятак у святочныя дні дзеці і моладзь фестывальнага горада, наведаўшы гульнёва-забаўляльную пляцоўку “Свет дзяцінства”, на якой, дарэчы, 3 чэрвеня пройдзе свята фарбаў Холі.