Опубликовано: 01 августа 2014, 14:01
32

Маладзечанскі ветурач: У сабак і катоў таксама можа здарыцца цеплавы ўдар

Як дапамагчы свайму гадаванцу перажыць спёку? Пра гэта расказаў урач-тэрапеўт Маладзечанскай гарадской ветэрынарнай станцыі Аляксандр Нашчынц.

Аб гэтым паведамляе “Маладзечанская газета”.

– Сабакі, кошкі, іншыя нашы хвастатыя суседзі і кватаранты пераносяць спякоту цяжэй, чым людзі, – гаворыць Аляксандр. – Гэта звязана з асаблівасцю тэрмарэгуляцыі іх арганізма. Справа ў тым, што большасць жывёл не пацее. Тэмпературу яны зніжаюць за кошт больш частага дыхання. Калі дастаткова ахаладзіцца не атрымліваецца, жывёла можа атрымаць цеплавы або сонечны ўдар. Пры гэтым парушаецца кровазабеспячэнне галаўнога мозгу, што можа мець фатальны вынік.

Асноўныя прыкметы цеплавога ўдару: млявасць, ванітаванне, пачырваненне вачэй, частае дыханне, рэзкае павышэнне тэмпературы. У цяжкіх выпадках магчымы нават страта прытомнасці і сутаргі.

Папярэдні агляд пацыента праводзіць ветэрынарны санітар Ганна Рабкевіч

Изображение 1

Калі пазбегнуць цеплавога ўдару не ўдалося, жывёлу трэба неадкладна перанесці ў прахалоднае месца, даць ёй вады, накрыць вільготным ручніком. Пры далейшым пагаршэнні стану неабходна звярнуцца па ветэрынарную дапамогу. Але сітуацыі, калі жыццю хатняга любімца пагражае небяспека, лепш папярэдзіць.

Як дапамагчы свайму гадаванцу перажыць спёку:

– У спякотнае надвор’е трэба як мага часцей мяняць ваду нашым гадаванцам, сачыць, каб корм у іх кармушках не залежваўся. Выгульваць сабак неабходна вельмі рана ці позна ўвечары. Рэкамендуецца абмежаваць для іх фізічныя нагрузкі. Ні ў якім разе нельга пакідаць хатніх жывёл у зачыненых машынах на санцапёку.

– Вільготная ўборка памяшканняў некалькі разоў на дзень зніжае тэмпературу ў доме ці кватэры. Гэта карысна не толькі для хатніх любімцаў, але і для саміх гаспадароў.

– Палепшыць стан жывёл і дапамагчы ім перанесці стрэс у гарачыя дні дапамогуць спецыяльныя вітамінна-мінеральныя дабаўкі. Трэба ведаць, што ў спякотнае надвор’е ў многіх жывёл абвастраюцца скрытыя хранічныя, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя, захворванні.

Што тычыцца халаднакроўных гадаванцаў (чарапах, яшчарак, жаб і іншых), то ім перагрэў не вельмі страшны. Цёплае надвор’е амфібіі і рэптыліі якраз любяць.

Калі акварыум абсталяваны сістэмай тэрмарэгуляцыі, а вада ў ім увесь час насычаецца кіслародам, гарачыя дні не страшныя і для рыб.

Паводле слоў урача-тэрапеўта, у спякотнае надвор’е жывёлы інстынктыўна самі стараюцца пазбягаць цеплавога ўдару. Яны менш рухаюцца, хаваюцца ў цень, адмаўляюцца ад ежы, многа спяць. Сабакі, якія ўтрымліваюцца ў вальерах, капаюць неглыбокія ямы і ўладкоўваюцца там. Каты ляжаць у цяні на прахалоднай траве. А вось калі жывёла «кватэрная», камфортныя ўмовы для яе павінен стварыць гаспадар.

Паводле “Маладзечанскай газеты”



Читайте также

«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
В парке Молодечно сажали рябинки
О субботнике в Молодечно рассказал начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь по Минской области Андрей Харченко.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.