Опубликовано: 11 июня 2013, 10:22
40

Канцэртная праграма “20 год разам з Маладзечнам!” урачыста адкрыла фестываль беларускай песні і паэзіі (ВІДЭА)

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга прадставіў народную і эстрадную музычную класіку.

Святочная праграма пачалася народнай песняй “Мама” у выкананні Галіны Грамовіч, якая прагучала акапэла і аздаблялася харэаграфічнай кампазіцыяй. Салісты аркестра таксама выканалі песню “Белая Русь ты мая” на музыку Уладзіміра Мулявіна і словы Уладзіміра Скарынкіна.

Адкрылі фестываль намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік і кіраўнік Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура.

Анатоль Тозік зачытаў прысутным прывітальны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у якім адзначалася, што за гады існавання фестываль ператварыўся ў масштабнае мерапрыемства.

Барыс Батура павіншаваў усіх з пачаткам новага фестывалю, зазначыўшы, што гэты форум – на рэдкасць юбілейны: “Сёлета адзначаецца 20 гадоў ад першага фестывалю беларускай песні і паэзіі, 75-я гадавіна Мінскай вобласці, 625 гадоў ад першага ўспаміну Маладзечна”. Барыс Батура паведаміў аб рашэнні праводзіць фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна штогод.

У выступленні таксама прагучала думка аб тым, што чарговы фестываль з нецярпеннем чакаюць не толькі ў Маладзечне, нездарма ў яго статус агульнадзяржаўнага: “Фестываль набыў шырокую папулярнасць, стаў вядомы і за мяжой. Пра гэта сведчаць шматлікія госці з Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі”.

Вынікі конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні абвясціў міністр культуры Барыс Святлоў: “Віншую з яркай перамогай! Вам апладзіруе ўся Беларусь, а не толькі Маладзечна”.

Канцэртную частку ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013” адкрыла ўладальніца Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Валерыя Грыбусава, якая прадстаўляла на конкурсе Магілёўскую вобласць.

У гэты вечар слухачы маглі пачуць музычную імправізацыю па матывах народнай песні “Цячэ вада ў ярок”, у якой па чарзе саліравалі гітара, духавыя, смычковыя, гармонь і іншыя інструменты.

Вядомыя песні з рэпертуара “Песняроў” і “Сяброў”, беларускія песні ў выкананні салістаў аркестра Руслана Мусвідаса, Юрыя Вашчука, Мікіты Осіпава, Наталлі Тамела былі добра прынятыя гледачамі.

Спелі для гасцей фестывалю Алеся Дзяржавец, ураджэнка Вілейкі, былая навучэнка Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага, і Аляксандр Салаўёў, які ў гэтым годзе прадставіць Мінскую вобласць на фестывалі “Славянскі базар”.

Песні “Мелодыя сэрца”, “Кахай, мой сябра”, “Красуй, Беларусь” прадставілі разам усе салісты аркестра. У час канцэрта аркестр прадставіў слухачам і прэм’еру новай песні “Радзіма любая” на музыку Эдуарда Зарыцкага і словы Леаніда Дранько-Майсюка.

У канцэртнай праграме таксама прынялі ўдзел уладальнік першай прэміі фестывалю “Славянскі базар” Дзмітрый Качароўскі, Кацярына Муратава, Prima-Vera, Таццяна Глазунова, Яна Старцава.

Значная частка канцэрта была прысвечана творам класікаў беларускай музыкі і літаратуры: “Мілая мая, мы шчаслівыя былі” на словы Уладзіміра Караткевіча (Руслан Мусвідас), “Зіма ўцякае начамі” на словы Аркадзя Куляшова (Prima-Vera), песні на музыку Ігара Лучанка (Яна Старцава), “Зачараваная мая” на словы Генадзя Бураўкіна (Дзмітрый Качароўскі).

Вакальныя выступленні артыстаў аркестра спалучаліся з харэаграфічнымі кампазіцыямі Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

Фінальную частку канцэрта адкрылі паэтычныя радкі, прысвечаныя Беларусі, у выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.

Апошняя песня прэм’ернага канцэрта “20 год разам з Маладзечнам!”, якая называлася “Красуй, Беларусь!”, прагучала ў выкананні ўсіх удзельнікаў канцэрта. Амфітэатр устаў і выразіў падзяку артыстам авацыямі.

Канцэртная праграма “20 год разам з Маладзечнам!”

Фотарэпартаж з адкрыцця фестывалю можна паглядзець ТУТ.

Вольга НЯЎЗОРАВА
Відэа Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА

 

Читайте также

36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
«Хочется стабильности и спокойствия». История молодой семьи из Молодечненского района, которая дважды покидала Украину под обстрелами
Молодая семья Дарьи и Алексея Гордей живет в деревне Носилово, расположенной сразу на выезде из Молодечно в направлении Сморгони.