Опубликовано: 02 мая 2013, 17:39
91

Імёнамі Міколы Ермаловіча і Тамаша Зана прапануе назваць вуліцы ў Маладзечне пісьменнік Аркадзь Жураўлёў

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аркадзь Жураўлёў накіраваў у райвыканкам свае прапановы па назвах новых вуліц і завулкаў у Маладзечне.

Пра гэта Край.бай расказаў сам пісьменнік.

Даведка: Аркадзь Трафімавіч Жураўлёў - беларускі пісьменнік, публіцыст. Жыве і працуе ў Маладзечне.
www.lim.by

Нагадаем, прыдумаць назвы новым вуліцам горада заклікаў жыхароў горада і раёна Маладзечанскі райвыканкам. Край.бай пісаў пра гэта.

Аркадзь Жураўлёў прапуе наступныя назвы для вуліц горада:

- імя Максіма Танка. “Гэты класік беларускай літаратуры з’яўляецца і нашым земляком, бываў на маладзечанскай зямлі, вучыўся ў Радашковічскай беларускай гімназіі”, - патлумачыў Аркадзь Жураўлёў.

- імя Міколы Ермаловіча - славутага гісторыка і пісьменніка, які жыў у Маладзечне. Яго праца “Старажытная Беларусь” удастоеная Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

- імя Пятра Бітэля - беларускага пісьменніка, які таксама жыў у Маладзечне.

- імя Лесі Беларускі - беларускай паэткі (па некаторых звестках, уяўнай беларускай паэткі), якая нарадзілася ў Маладзечне.

- імя Івана Козела - беларускага драматурга, які нарадзіўся ў вёсцы Канчаны.

- імя Міколы Капыловіча - беларускага пісьменніка, які жыў у Маладзечне.

- Настаўнікаў. “У нас ёсць вуліцы Будаўнікоў, Спартыўная, Гідратэхнікаў, Прамысловая, Рабочая. Чаму б не быць вуліцы Настаўнікаў?” - задаецца пытаннем суразмоўца Край.бай.

- Тэатральная - у горадзе працуюць два тэатры.

- Смаргонская. “Маюцца Мінская, Палачанская, Вілейская, Мядзельская, Валожынская… Суседзяў нельга крыўдзіць”, - лічыць Аркадзь Жураўлёў.

- Чаромхавая - “мілагучная назва. Ёсць жа Бэзавая, Рабінавая, Тапалёвая”.

- Вясновая.

- Міласэрнасці, чаго, на думку маладзечанскага пісьменніка, не хапае ў наш час.

Для вуліц вёскі Рагазы, якія ўвайшлі ў склад Маладзечна:

- Палацавая. “Вуліцы гэтага мікрараёна ўсё роўна будуць называць Царскім Сялом. Таму не варта даваць ім імёны грамадскіх дзеячаў, які жылі сціпла, лічыліся аскетамі”, - абгрунтаваў Аркадзь Жураўлёў.

- Заможная.

- Прадпрымальнікаў.

- Васільковая.

Святлана ЦІШКО

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.