Опубликовано: 20 марта 2013, 14:05
45

Гукаць вясну на Маладзечаншчыне будуць 23 сакавіка ў Вязынцы

Свята пачнецца ў 13.00 і будзе доўжыцца да 17.00.

Як расказала Край.бай дырэктар філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы Лілія Норка, свята ладзяць сумесна Дзяржаўны літаратурны музей і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Гэта будзе трэцяе Гуканне вясны ў Вязынцы. Край.бай пісаў пра яго летась і пазалетась. Фотарэпартаж з мінулага года можна паглядзець ТУТ.

Як гукалі вясну ў 2012 годзе

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Сёлета ў праграме традыцыйныя спевы і танцы, у якіх удзельнічаюць гурты “Паўночная Сухадроўка”, “Княжыч”, “Варган”, “Горынь”, “Кудмень”, “Guda”, “Dainava”, клуб традыцыйнага танца “Sita”, музыкі Дзяніс Сухі, Раман Яраш, іншыя.

Таксама запланаваныя гульні, карагоды, кірмаш рамёстваў. Можна будзе пачаставацца традыцыйнымі стравамі.

Уваход платны. Кошт білета для дарослых – 6 000 рублёў, для студэнтаў – 4 000, для школьнікаў – 3 500 рублёў.

Будзе працаваць філіял музея Янкі Купалы, можна будзе замовіць экскурсію.

Праезд з Мінска і Маладзечна да Вязынкі – на электрычцы. Адпраўленне з Мінска – у 11.32, з Маладзечна – у 11.23.

Валеры ТРАЦЯК
Фота Сяргея ЛЕСКЕЦЯ

Читайте также

За незаконный промысел на Вилейском водохранилище рыбакам грозит уголовная ответственность и штраф почти 40 тысяч рублей
На Вилейском водохранилище трое мужчин установили в воде 280 метров сетей, в которые попалось более 100 различных видов рыб общим весом почти 114 кг. Нарушителей задержали.
В Сморгони в День Победы открыли новую детскую площадку
В праздничный день 9 Мая в Сморгони прошло торжественное открытие новой детской игровой площадки. Она расположена на улице Советской, рядом с гостиницей, в удобном месте с хорошей шаговой доступностью.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.