Графік наведвання католікамі могілак у хажоўскім напрамку на Маладзечаншчыне
1 лістапада католікі адзначаюць важны для іх Дзень усіх святых, 2 лістапада – Дзень усіх памерлых. У кастрычніку-лістападзе з гэтай нагоды наведваюць могілкі сваіх блізкіх, каб са святаром памаліцца за іх.
Пра тое, калі сёлета адбываецца наведванне могілак у Маладзечне і ў лебедзеўскім напрамку, мы ўжо пісалі.
Адказваючы на пытанне чытача пра Хажова, са слоў святара парафіі св. Казіміра ў Маладзечне айца Андрэя Букштана, паведамляем, што ў Хажова айцы-капуцыны прыедуць у суботу 31 кастрычніка. Малітва на старых, т. зв. "польскіх", могілках адбудзецца ў 13 гадзін, на новых – у 14 гадзін.
У той жа дзень у Хоўхлаве будуць маліцца ў 15 гадзін. У Гарадку – у нядзелю, 1 лістапада, пасля імшы на 12.30.
Вольга ФРАЛОВА