Галоўным урачом Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы стала Таццяна Шамадзі
На мінулым тыдні на пасаду галоўнага ўрача Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы была зацверджана Таццяна Шамадзі.
Аб гэтым 20 мая паведамляе «Маладзечанская газета».
З лютага 2014 года яна выконвала абавязкі галоўнага ўрача ЦРБ (партал Край.бай пісаў аб гэтым), а да гэтага шмат гадоў працавала намеснікам галоўнага ўрача па дзяцінстве і родадапамозе. У медыцыне Таццяна Шамадзі з 1986 года. Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута была ўчастковым педыятрам, урачом-рэабілітолагам, загадвала дзіцячай паліклінікай.
У 2012 годзе яна была названа «Чалавекам года Мінскай вобласці» ў намінацыі «Невытворчая дзейнасць». З’яўляецца дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.
Паводле «Маладзечанскай газеты»