ФОТАРЭПАРТАЖ: Вёска Груздава на Маладзечаншчыне 2 чэрвеня адзначыла 580-годдзе
Гаспадары кожнага двара падрыхтаваліся да свята, накрылі сталы і частавалі гасцей.
Паводле інфармацыі Палачанскага сельсавета, у Груздаве жывуць 182 чалавекі – 79 гаспадарак.
Святочнае шэсце
Гаспадары дамоў частавалі гасцей
Гаспадары дома №33 Казімір Іосіфавіч і Яніна Чаславаўна Іванкевічы
Старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Невяровіч уручае старасце вёскі Груздава і дэпутату Палачанскага сельсавета Ніне Станевіч падзячнае пісьмо
На свяце былі ўганараваныя стараста вёскі Ніна Станевіч, жыхары Груздава Леанід Сідарэвіч, які па выніках 2012 года заняў першае месца па здачы малака, і Лія Канановіч, якая ўсё жыццё адпрацавала ў Груздаўскай сельскай бібліятэцы.
Валерый ТРАЦЯК