ФОТАФАКТ: На Дзень Волі маладзечанцы ўсклалі кветкі да помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі»
Удзельнікі акцыі 25 сакавіка запалілі знічкі.
Даведка: 25 сакавіка 1918 года Беларуская Народная Рэспубліка абвясціла незалежнасць. У гэты дзень Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай. Трэцяя Устаўная грамата была прынятая ва ўмовах, калі паводле Берасцейскага міру Савецкая Расія пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Нямеччынай. Рада БНР выступіла з патрабаваннем перагледзець Берасцейскую мірную дамову. На землях, дзе жыве і мае лічбавую перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаныя Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гарадзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губерняў.
be-x-old.wikipedia.org
Сяргей ЛЕСКЕЦЬ